Гісторыя Літвы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Назва Літва (Lituae) упершыню ўспамінаецца ў 1009 г. у Кведлінбурскіх аналах. У канцы 12 ст. на тэрыторыі сучасных Літвы і Беларусі ўтварылася першая літоўская дзяржава - Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ).

Змест

[правіць] Этымалогія назвы

Першае згадванне Літвы

Назва «Литва» (Lituaeрод. скл. ад Litua) упершыню згадана ў Кведлінбургскіх аналах (Annales Quedlinburgenses) у 1009 г. у сувязі са смерцю каталіцкага прапаведніка Св. Бруна ў памежжы Русі Rusciae і Літвы Lituae. Можна меркаваць, што зыходнай формай назвы была Litová з націскам на апошнім складзе, а ў вытворных ад яго прыметніках націск змяшчаўся на другі склад, адкуль стражытнарускі «литовскый», Litoviensis і да т.п. Варыянт назвы «Літовія» (Lithovia, Lettowia ў лацінска- і нямецкамоўных крыніцах) ўтварыўся хутчэй за ўсё ў выніку другаснай трансфармацыі прыметніка ў назоўнік пісарамі, для якіх літоўская мова не была роднай. Відавочна, зыходная форма «Літава» ўтварылася па тых жа прынцыпах, што і заходнебалцкія Надрав? (Надровія), Карсав? (Карсовія), Судава, Дайнава. Падобная форма зафіксавана і ва ўсходнелітоўскім арэале – Дзевалтва. Паходжанне тэрміна не высветлена, ніводная са шматлікій версій не атрымала агульнага прызнання. Корань літ- (з варыянтамі лет-/лют-) дапускае розныя этымалогіі як у балцкіх і славянскіх, так і ў іншых індаеўрапейскіх мовах. Сугучныя тапонімы вядомы з XII – XIII стст. на тэрыторыі Славакіі (Lytwa), Румыніі (Litua). Адна з версій звязвае тэрмін Літва з назвай рэчкі Латава, доплыва р. Швянтойі (у Анікшчайскім раёне сучаснай Літоўскай рэспублікі). Фармулёўка граматы Міндоўга, выдадзенай адразу пасля яго каранацыі ў 1253 г. («дадзена ў Летовіі ў нашым двары») дазваляе некаторым аўтарам меркаваць, што існавала аднайменнае паселішча, у якім нібыта змяшчалася адна з яго рэзідэнцый, пазней – двор літоўскага біскупа. Яго звязваюць з гарадзішчам на той жа рэчцы Латава, дзе ў канцы XIV ст. прыгадваліся рэшткі замка Летаў (Lettow), ці з вёскай Літоўка каля Навагрудка. Але гэтыя меркаванні не маюць трывалай факталагічнай падставы.

Літоўскі мовазнавец Казімірас Кузавініс высунуў гіпотэзу [1] пра тое, што пачатак назве Літвы мог даць славянізаваны гідронім Lietauka. Так у наш час завецца правы прыток ракі Нерыс. Гэта невялікая рэчка, працягласцю каля 11 км, змешчаная ў 30 км ад Кернаве, важнага палітычнага цэнтра старажытнай Літоўскай дзяржавы.

[правіць] Старажытнасць

[правіць] Сярэднія вякі

[правіць] Вялікае княства Літоўскае

Першы вядомы кіраўнік Літвы быў Міндоўг (12381263 г.), які ў 1251 хрысціў падуладную яму краіну, а ў 1253 быў каранованы. У 1261 зноў звярнуўся да язычніцтва. З 13-14 ст тэрыторыя ВКЛ значна павялічылася і дасягнула Чорнага мора. У гэты ж час літоўскія князі вядуць барацьбу з Тэўтонскім ордэнам, які быў разбіты ў 1410 аб'яднанымі войскамі Польшчы і Літвы (Грунвальдская бітва).

[правіць] Крэўская ўнія

У 1385 г. вялікі князь літоўскі Ягайла падпісаў Крэўскую ўнію аб дынастычным саюзе паміж Полскім каралеўствам і Літвой, сам Ягайла стаў польскім каралём, у 1386 - каранованы. З 1392 ВКЛ пад уладай Вітаўта - брат і фактычны намеснік Ягайлы. Пад час яго кіравання (13921430 г.) ВКЛ дасягнула піка сваёй магутнасці. У канцы яго праўлення за Літвой канчаткова замацавалася назва Вялікае княства Літоўскае, Жамойцкае і Рускае.

[правіць] Рэч Паспалітая

Казімір Ягелончык (14401492) пашырае міжнародны ўплыў Ягелонаў — падчыняецца Польскае каралеўства, Прусія, яго сын становіцца каралём Чэхіі і Венгрыі. У 1569 заключана унія з Польшчай у Любліне, паводле якой ВКЛ і Польскае каралеўства аб'ядноўваліся ў адзінаю краіну Рэч Паспалітую, пад уладай аднаго ўладара. На прыканцы 16-18 стст. ВКЛ страчвае літоўска-беларускі характар, тут значнымі тэмпамі развіваецца польская культура.

[правіць] Літоўскія землі ў складзе Расійскай імперыі

У 18 ст, пасля Паўночнай вайны, Рэч Паспалітая страціла сваю магутнасць і ўпала ў заняпадак. У 1772, 1793 і 1795 г. уся тэрыторыя краіны падзелена паміж Расійскай імперыяй, Аўстра-Венгерскай імперыяй і Прусіяй.

[правіць] Літоўскія землі падчас Першай сусветнай вайны

Пад час Першай сусветнай вайны Літва акупірвана германскімі войскамі (1915).

16 лютага 1917 г. у Вільне, прадстаўніцтва літоўскага народа - Літоўскі Савет (Lietuvos Taryba) - аб'яўляе аб незалежнасці краіны.

[правіць] Літва ў міжваенны перыяд

У перыяд 19201922 Літоўская дзяржава прызнана сусветным грамадствам. У 19201939, Вільня, акупіравана польскімі войскамі, часовай сталіцай сталіцай стаў Каўнас.

15 чэрвеня 1940 тэрыторыя Літвы акупавана і анексіравана СССР. Літва далучана да СССР, як сацыялістычная рэспубліка, вернуты Віленскі край.

[правіць] Літва падчас Другой сусветнай вайны

У 19411944 акупіравана нацыскай Германіяй. Пасля вызвалення 1944, заставалася ў складзе СССР, да 1991.

[правіць] Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (1945 - 1990)

[правіць] Суверэнная Літоўская Рэспубліка

11 сакавіка 1990 Вярхоўны Савет Літоўскай Рэспублікі правагласіў акт аб станаўленні незалежнасці і выхаду з саставу саюза. У 1991 Рэспубліка Літва прызнана Расіяй, СССР і міжнародным грамадствам. Член ААН.

У 2003 падпісаны дагавор аб далучэнні Літвы да Еўрапейскага саюза. 1 мая Літва стала паўнапраўным членам ЕС і НАТА.

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. гл.: Kalbotyra, т. 10, С. 5–18 і т. 17, - С. 135–137

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах