Дайнава, рэгіён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Дайнава (Дайнова), Судавія (Судава, Судува), Яцвезь (Ятвезь, Яцвягія, Ятвягія) (літ.: Dainava) — гістарычная вобласць у Літве і на паўночным захадзе Беларусі.

Упершыню ўпамінаецца ў 1255 г. у грамаце Міндоўга крыжакам (магчыма, падробленай). Першапачаткова Дайнава ўяўляла сабою, напэўна, тэрыторыю аднайменнага заходне-балцкага (яцвяжскага) пляменнага княства, якое ў 2-й пал. 13 ст. ўвайшло ў склад ВКЛ і было паступова асіміліравана: на поўначы літоўцамі, на поўдні — русінамі, продкамі беларусаў. Для насельніцтва Дайнавы быў характэрны пахавальны абрад са стварэннем каменных курганоў, пазней — каменных магіл, які захаваўся і пасля асіміляцыі. Асноўная тэрыторыя Дайнавы ахоплівала правабярэжжа Нёмана на паўночны-ўсход ад Гродна, у ніжнім цячэнні р. Мяркіс (суч. Варэнскі раён Літвы) і прылеглых частках сучасных Гродзенскага, Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў Беларусі, адкуль адбывалася рассяленне далёка на поўдзень (нават на левабярэжжа Нёмана) і на ўсход. У 15 ст. і пазней большасць гэтага абшару займала слабазаселеная Дайнаўская пушча — традыцыйнае месца паляванняў вялікіх князёў літоўскіх.

[правіць] Літаратура

  • Насевіч В. Дайнава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 11.


Kpdf bookish.svg У гэтым артыкуле не прастаўленыя тэматычныя катэгорыі.
Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці катэгорыі і дадаць іх.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах