Джэрард Петэр Койпер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Джэрард Петэр Койпер | |
| Gerard Peter Kuiper | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Харэнкарспел (en:Harenkarspel), Нідэрланды |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
Джэрард Петэр Койпер (7 снежня 1905 - 23 снежня 1973) — нідэрландскі і амерыканскі (з 1933 года) астраном. З 1935 па 1937 гады працаваў у Гарвардскай абсерваторыі. Адкрыў спадарожнікі Урана - Міранду (1948), Нептуна - Нерэіду (1949), вуглякіслы газ у атмасферы Марса, атмасферу ў спадарожніка Сатурна - Тытана. Вядомы таксама спробамі вызначыць дыяметр Плутона, параўноўваючы яго тэлескапічныя выявы з штучнымі дыскамі. Склаў некалькі дэталёвых атласаў фатаграфій Месяца. Выявіў шмат падвойных зорак і белых карлікаў.