Дубраўка Уграшыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дубраўка Уграшыч

Ду́браўка У́грашыч (харв.: Dubravka Ugrešić [dǔbraːʋka ǔɡreʃitɕ]; нар. 27 сакавіка 1949) — вядомая харвацкая пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З палітычных прычын жыве ў эміграцыі. Пасля распаду Югаславіі заняла нейтральную пазіцыю паміж сербамі і харватамі, што было непрымальным для шмат каго з суайчыннікаў. Нават знакаміты пісьменнік Антун Шолян, вядомы сваёй стрыманасцю ў этнічных пытаннях, не прыняў пазіцыю Дубраўкі Уграшыч. Шмат хто ўспрымаў гэта як нацыянальную здраду. З'ехаўшы ў 1993 годзе, жыла ў Нідэрландах і ЗША. Да эміграцыі на працягу 20 гадоў выкладала рускую мову і літаратуру на кафедры тэорыі літаратуры ва ўніверсітэце ў Заграбе. У 1988 годзе выдала зборнік альтэрнатыўнай рускай прозы.

У літаратуры дэбютавала ў 1970-х гадах, яе творы перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. Піша раманы і эсэ.

Дубраўка Уграшыч жыве ў Амстэрдаме. Мае шматлікія міжнародныя і югаслаўскія ўзнагароды.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1971 «Агеньчык» (Mali plamen) - аповеды і казкі для дзетак
  • 1978 «Поза для прозы» (Poza za prozu) - навелы
  • 1981 «Штэфіца Цвек у пастцы жыцця» (Štefica Cvek u raljama života) - экранізаваны ў 1988 годзе
  • 1983 «Жыццё ёсць казка» (Život je bajka) - навелы
  • 1984 «Амерыканскія выдумкі» (Amerićki fikcionar) - эсэ
  • 1988 «Фарсіраванне рамана-ракі» (Forsiranje romana-reke)
  • 1996 «Культура хлусні» (Kultura laži)
  • 1996 «Музей безумоўнай капітуляцыі» (Muzej bezuvjetne predaje)
  • 2000 «Чытаць забаронена» (Zabranjeno čitanje) - эсэ
  • 2004 «Міністэрства болю» (Ministarstvo boli)
  • 2005 «Нікога няма дома» (Nikog nema doma) - эсэ
  • 2008 «Знесла Баба-Яга яечка» (Baba Jaga je snijela jaje)
  • 2010 «Асновы для непісьменных» (Pocetnica za nepismene)
  • 2010 «Напад на міні-бар» (Napad na minibar)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]