Дэніэлы (рэжысёры)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэніэлы
IMDb ID 5539842
danieldaniel.us
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэніэл Кван (англ.: Daniel Kwan) (нар. 10 лютага 1988)[1] і Дэніэл Шайнерт (англ.: Daniel Scheinert) (нар. 7 чэрвеня 1987)[2], больш вядомыя як «Дэніэлы» (англ.: Daniels) – рэжысёрскі дуэт.

Яны пачыналі сваю кар’еру ў якасці рэжысёраў музычных кліпаў[3], у тым ліку кліпа «Houdini» (2012) гурта Foster the People і кліпа DJ Snake і Lil Jon на сінгл «Turn Down for What» (2013), абодва з якіх прынеслі ім намінацыі на прэміі Грэмі.

З таго часу яны рызыкнулі заняцца кіно, напісаўшы сцэнарыі і стаўшы рэжысёрамі абсурдысцкіх камедыйных драм «Чалавек — швейцарскі нож» (2016) і «Усё ўсюды і адразу» (2022). Апошні стаў самым касавым фільмам незалежнай прадзюсарскай кампаніі A24[4] і прынёс дуэту мноства ўзнагарод, у тым ліку прэмію «Оскар» за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру і найлепшы арыгінальны сцэнар[5].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Фільм Рэжысёры Сцэнарысты Прадзюсары
2016 Чалавек — швейцарскі нож Так Так Не
2022 Усё ўсюды і адразу Так Так Так

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 救你命3000. 2016年辛丹斯電影節:香港 / Sundance Hong Kong. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2016.
  2. Jourdan Aldredge (2018-09-24). "Insights into the State of the Music Video Production Industry". The Beat: A Blog by Premiumbeat. Архівавана з арыгінала 2023-03-16.
  3. DANIELS - directing duo. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2021. Праверана 18 мая 2017.
  4. 'Everything Everywhere All At Once' Crosses $70M U.S., $103M Worldwide, Adding To Totals Of A24's Highest-Grossing Movie Ever – Update (англ.). Deadline Hollywood (30 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2023. Праверана 6 снежня 2022.
  5. Everything Everywhere All at Once. Rotten Tomatoes. Fandango Media. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2022. Праверана 25 сакавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]