Вудзі Ален
| Вудзі Ален Woody Allen |
||||
| На Канскім фестывалі (2011) | ||||
| Імя пры нараджэнні: | Ален Сцюарт Конігсберг | |||
|---|---|---|---|---|
| Дата нараджэння: | 1 снежня 1935 (77 гадоў) | |||
| Месца нараджэння: | Бруклін, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША | |||
| Грамадзянства: | ||||
| Прафесія: | кінарэжысёр сцэнарыст акцёр кінапрадзюсар пісьменнік музыкант |
|||
| Кар'ера: | 1950 — нашы дні | |||
| Кірунак: | артхаус, інтэлектуальная камедыя, аўтарскае кіно | |||
| IMDb: | ID 0000095 | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Ву́дзі А́лен (анг.: Woody Allen; сапраўднае імя — А́лен Сцю́арт Кёнігсберг, анг.: Allen Stewart Königsberg; нарадзіўся 1 снежня 1935) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, музыкант, прадзюсар і драматург.
Біяграфія [правіць]
Ален нарадзіўся 1 снежня 1935 года ў Брукліне (Нью-Ёрк). Сваю творчую кар'еру ён пачынаў з напісання гэгаў у духу братоў Маркс. Некаторы час ён задавольваўся роляй літаратурнага «негра», які піша жарты для папулярных комікаў — Боба Хоўпа і Бадзі Хэкета. У 1957 годзе Алена «падвысілі» да рэдактара тэлешоў, дзе ён адначасова сачыняў тэксты і выступаў як акцёр. Тады і з'явіўся псеўданім Вудзі Ален.
У 1966 годзе Вудзі выпусціў сваю першую карціну — «Што здарылася, Тыгровая Лілея?» Наступнай стала пародыя на фільмы аб рабаўніках банкаў «Хапай грошы і бяжы». 1970-я сталі для Алена «дзесяцігоддзем пародый». Так і з'явіўся жанр «інтэлектуальная камедыя». З самога пачатку сваёй рэжысёрскай дзейнасці Ален аддаваў перавагу здымаць у галоўнай ролі самога сябе — і стварыў сабе ў кіно лёгка вядомы імідж акулярыстага яўрэя, неўратычнага нью-ёркца і інтэлігента, які вечна рэфлексуе з яўнай патрэбай у псіхааналітыцы.
У 1977 за карціну «Эні Хол», дзе ўпершыню паспрабаваў не спарадыраваць, а проста іранічна зірнуць на ўласнае жыццё, Вудзі Ален атрымаў адразу тры «Оскары» — за лепшую мужчынскую ролю, якую сам жа і сыграў, за лепшую жаночую ролю (Даян Кітан) і лепшы сцэнарый. З тых часоў ён неаднаразова намінаваўся на галоўную ўзнагароду Амерыкі.
Ален добра вядомы і як пісьменнік. Ён рэгулярна публікаваў у «Нью-Ёркер» з'едлівыя і дасціпныя фельетоны і нават выпусціў некалькі кніг. Аўтар п'ес «Не піце ваду» (1966), «Плавальная лямпачка» (1981) і іншых, зборнікаў апавяданняў «Зводзячы лікі» (1966), «Без пер'я» (1975). Яго фільмы трывала звязаныя з яго асабістым жыццём: кожная яго новая пасія аб'яўлялася музай і рабілася галоўнай актрысай наступнага, а то і нават некалькіх фільмаў. Жанаты ён быў усяго тройчы, прычым яго другая жонка Луіза Ласэ нават падала на яго ў суд пасля разводу, а трэцяя — Сун-І Прэвін — некаторы час лічылася яго прыёмнай дачкой.
Спасылкі [правіць]
- ВудзіАлен(англ.) на сайце Internet Movie Database
Шаблон:Фільмы ВудзіАлена Шаблон:Прэмія «Оскар» за лепшую рэжысуру 1961-1980
- Асобы
- Нарадзіліся 1 снежня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Брукліне
- Кінарэжысёры паводле алфавіту
- Кінарэжысёры ЗША
- Сцэнарысты паводле алфавіту
- Сцэнарысты ЗША
- Акцёры паводле алфавіту
- Акцёры ЗША
- Кінапрадзюсары паводле алфавіту
- Кінапрадзюсары ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Пісьменнікі ЗША
- Англамоўныя пісьменнікі
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
- Артыстычныя псеўданімы
- Фільмы Вудзі Алена
- Лаўрэаты прэміі «Оскар» за лепшую рэжысуру
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Сезар»
- Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
- Кларнетысты ЗША
- Ганаровыя дактары
