Віктар Флемінг
| Віктар Флемінг Victor Fleming |
|
| Фота | |
| Дата нараджэння: | 23 лютага 1889 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Пасадэна, Каліфорнія, ЗША |
| Дата смерці: | 6 студзеня 1949 (59 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Котанвуд, Арызона, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | кінарэжысёр, кінааператар |
| Кар'ера: | 1911 — 1948 |
| IMDb: | ID 0281808 |
| Узнагароды: |
«Оскар» (1939) |
Віктар Флемінг (анг. Victor Fleming; 23 лютага 1889 — 6 студзеня 1949) — амерыканскі рэжысёр.
[правіць] Біяграфія
У Галівудзе ў 1919 годзе дэбютаваў двума фільмамі з Фэрбэнксам, ён стаў рэжысёрам. Флемінг не дамогся ў крытыкаў рэпутацыі аднаго з найвялікшых рэжысёраў Галівуду, але ўсе былі згодныя з тым, што ён майстар сваёй справы. Ён часта дамагаўся ад акцёраў бліскучай гульні і выдаваў элегантную, забаўляльную прадукцыю, асабліва яму атрымоўваліся мужчынскія прыгодніцкія фільмы. Некаторыя яго фільмы 1930-х гадоў для MGM асабліва займальныя, асабліва «Бомба», «Востраў скарбаў», «Адважныя капітаны» і вечна папулярны «Чараўнік краіны Оз». Менавіта ён пазначаны ў тытрах як рэжысёр фільма «Знесеныя ветрам», за які ён атрымаў «Оскара», але над фільмам працавала столькі людзей, што цяжка сказаць, каму ён абавязаны сваімі добрымі якасцямі, а каму — недахопамі. Два апошнія фільмы Флемінга — «Прыгода» і «Жана Д'Арк» праваліліся.
Памёр Віктар Флемінг 6 студзеня 1949 г ад сардэчнага прыступу
[правіць] Абраная фільмаграфія
- 1919 — «Калі клубяцца хмары» / When the Clouds Roll by
- 1920 — «Мокрая Курыца» / The Mollycoddle
- 1926 — «Пастка на мужчыну» / Mantrap
- 1927 — «Хула» / Hula
- 1932 — «Чырвоны пыл» / Red Dust
- 1937 — «Адважныя капітаны» / Captains Courageous
- 1939 — «Чараўнік краіны Оз» / The Wizard of Oz
- 1939 — «Знесеныя ветрам» / Gone With The Wind
- 1941 — «Доктар Джэкіл і містэр Хайд» / Dr. Jekyll and Mr. Hyde
Шаблон:Фільмы Віктара Флемінга
| Прэмія «Оскар» за лепшую рэжысуру | |
|---|---|
|
Льюіс Майлстоўн (камедыя) і Фрэнк Барзейгі (драма) (1928) · Фрэнк Лойд (1929) · Льюіс Майлстоўн (1930) · Норман Таўраг (1931) · Фрэнк Барзейгі (1932) · Фрэнк Лойд (1933) · Фрэнк Капра (1934) · Джон Форд (1935) · Фрэнк Капра (1936) · Леа Маккэры (1937) · Фрэнк Капра (1938) · Віктар Флемінг (1939) · Джон Форд (1940) Поўны спіс · (1928—1940) · (1941—1960) · (1961—1980) · (1981—2000) · (2001 — цяперашні час) |