Майкл Кёртыс
| Майкл Кёртыс Michael Curtiz |
|
| Імя пры нараджэнні: | Mihály Kertész Kaminer |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 24 снежня 1888 |
| Месца нараджэння: | Будапешт, Аўстра-Венгрыя |
| Дата смерці: | 11 красавіка 1962 (73 года) |
| Месца смерці: | Галівуд, Каліфорнія, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | кінарэжысёр |
| IMDb: | ID 0002031 |
| Узнагароды: |
«Оскар» (1943) |
Майкл Кёртыс, таксама Кертыц[1] (анг. Michael Curtiz, сапраўднае імя Міхай Кертэц Камінер, венг. Kertész Kaminer Mihály; 24 снежня 1888, Будапешт, Аўстра-Венгрыя - 11 красавіка 1962, Галівуд) — амерыканскі рэжысёр венгерскага паходжання, які зняў больш за 160 фільмаў, у тым ліку такія паспяховыя, як «Касабланка» (1942-43) і «Мілдрэд Пірс» (1945).
Вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў. Быў акцёрай венгерскага Нацыянальнага тэатра. У 1912—19 ставіў фільмы ў Венгрыі. 3 1922 у краінах Заходняй Еўропы, з 1926 у ЗША. Здымаў вестэрны («Вірджынія сіці», 1940; «Каманчэрас», 1961), гістарычныя драмы («Сцежка на Санта-Фе», 1940), экранізацыі гістарычных твораў («Марскі воўк» паводле Дж. Лондана, 1941), сацыяльныя драмы («Хаціна ў бавоўніку», 1932; «Анёлы з бруднымі тварамі», 1938), героіка-прыгодніцкія фільмы («Капітан Блад», 1935; «Прыгоды Робін Гуда», 1938; «Касабланка», 1943, прэмія «Оскар»).
Зноскі
- ↑ Варыянты напісання прозвішча адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.239
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра кінарэжысёраў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Прэмія «Оскар» за лепшую рэжысуру 1941-1960
- Асобы
- Нарадзіліся 24 снежня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Будапешце
- Памерлі 11 красавіка
- Памерлі ў 1962 годзе
- Памерлі ў Галівудзе
- Кінарэжысёры паводле алфавіту
- Кінарэжысёры Аўстрыі
- Кінарэжысёры ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Оскар» за лепшую рэжысуру
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Рэжысёры нямога кіно
- Рэжысёры вестэрнаў
- Фільмы Майкла Кёртыса