Еўрапейскае агенцтва марской бяспекі
| Еўрапейскае агенцтва марской бяспекі | |
| Адміністрацыйны цэнтр: | Лісабон, Партугалія |
|---|---|
| Тып арганізацыі: |
Агенцтва Еўрапейскага саюза |
| Кіраўнікі | |
| Выканаўчы дырэктар |
Вілем дэ Руйтэр (Willem de Ruiter) |
| emsa.europa.eu | |
Еўрапейскае агенцтва марской бяспекі — агенцтва Еўрапейскага саюза, якое займаецца прадухіленнем марскіх аварый, забруджвання вады з-за працы судоў і гібелі людзей на моры шляхам садзейнічання выканання адпаведнага заканадаўства ЕС. Яго штаб-кватэра знаходзіцца ў Лісабоне.
[правіць] Гісторыя
Еўрапейскае агенцтва марской бяспекі было заснавана ў 2002 годзе, пасля таго як ЕС у сувязі з буйнымі катастрофамі ў еўрапейскіх водах, такімі як трагедыя парома Эстонія і нафтавага танкера Эрыка, прыняў некалькі пакетаў заканадаўчых актаў, якія тычацца марской бяспекі. Было адзначана, што спецыялізаванаму тэхнічнаму агенцтву неабходна разгледзець выкананне гэтага заканадаўства і дапамагчы ў яго ажыццяўленні. Стварэнне агенцтва было замацавана ў Рэгламенце Еўрапейскага парламента і Савета № 1406/2002 ад 27 чэрвеня 2002 г. Штаб агенцтва размешчаны ў Лісабоне, і ў чэрвені 2009 годзе ён пераехаў у новы, спецыяльна пабудаваны будынак у цэнтры горада.
[правіць] Спасылкі
Рэгламент № 1406/2002 ад 27 чэрвеня 2002 г.(на англійскай)
| Гэта пачатак артыкулу пра Еўрапейскі саюз. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Інстытуты і органы Еўрапейскага саюза | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Інстытуты | Еўрапейскі парламент • Еўрапейская камісія • Савет Еўрапейскага саюза • Еўрапейскі савет • Суд Еўрапейскага саюза • Еўрапейская падліковая палата • Еўрапейскі цэнтральны банк | ||||
| Агенцтвы |
|
||||
| Іншае | Камітэт рэгіёнаў • Еўрапейскі ўпаўнаважаны па правах чалавека • Еўрапейскі назіральнік па абароне даных • Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт | ||||