Землетрасенне ў Марока (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наступствы стыхійнага бедства.
Наступствы стыхійнага бедства.

Землетрасенне ў Марока 2023 года — землятрус магнітудай 6,8 Mw, які здарыўся 8 верасня 2023 года ў рэгіёне Маракеш-Сафі ў Марока. Эпіцэнтр знаходзіўся за 71,8 км на паўднёвы захад ад Маракеша, недалёка ад гарналыжнага курорта ў Атласкіх гарах[1]. Землетрасенне выклікала катастрафічныя разбурэнні і прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр.

Сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

Марока знаходзіцца недалёка ад мяжы паміж Афрыканскай і Еўразійскай плітамі[2]. Большая частка сейсмічнасці ў краіне звязана з рухам на мяжы пліт, прычым найбольшая сейсмічная небяспека назіраецца на поўначы[3].

Сейсмічнасць у Марока сканцэнтравана ў паўночным рэгіёне краіны і моры Альбаран. На поўдзень ад Эр-Рыфа сейсмічная актыўнасць нязначная. Сейсмічнасць у Сахарскім Атласе невялікая, а ў Сахарскім рэгіёне на поўдзень ад горнага пояса амаль адсутнічае[4].

Бедства[правіць | правіць зыходнік]

Землятрус адбыўся 8 верасня ў 23:11 па мясцовым часе. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў раёне Ігіль[5].

Магнітуда склала 6,8[6]. Іншыя крыніцы ацэньваюць магнітуду ў 6,9[7] і 7,2[8]. Паўторны штуршок магнітудай 4,9 адбыўся праз 19 хвілін пасля асноўнага[9]. Усяго за асноўным штуршком рушылі ўслед сотні паўторных, магнітуда наймацнейшага склала 6[10].

Паводле звестак Геалагічнай службы ЗША, ачаг землетрасення размяшчаўся на глыбіні 18,5 км[11]. Сейсмалагічнае агенцтва Марока паведаміла пра глыбіню ў 11 км[9]. Землетрасенне таксама адчувалася ў Партугаліі, Іспаніі, Маўрытаніі, Алжыры, Заходняй Сахары і ўздоўж ўзбярэжжа Гібралтарскага праліва[12]. Сведкі расказалі, што штуршок працягваўся каля 20 секунд[13].

Прынамсі 2960 чалавек загінулі[14] і яшчэ 5674 былі паранены[15].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

У краіне абвешчана 3-дзённая нацыянальная жалоба[16]. Дапамогу пацярпелай дзяржаве прапанавалі Індыя[17], Францыя[18][19], Партугалія[20], Румынія[21], Турцыя[22], Вялікабрытанія[23], ЗША[24][25], Тайвань[26], Тайланд[27], Туніс[26], Еўрапейскі Саюз[28] і ААН[29].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. At least 296 reported dead as powerful earthquake hits Morocco (англ.). Al Jazeera. Праверана 9 верасня 2023.
  2. "The quest for the Africa–Eurasia plate boundary west of the Strait of Gibraltar". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  3. "Seismicity and Seismic Hazard in Morocco 1901-2010". Праверана 8 September 2023. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  4. Sébrier, Michel; Siame, Lionel Louis; Zouine, El Mostafa; Winter, Thierry (2006). "Active tectonics in the Moroccan High Atlas". Comptes Rendus Geoscience. 338 (1–2): 65–79. doi:10.1016/j.crte.2005.12.001.
  5. Эксперт сообщил, что землетрясение в Марокко ощущалось в радиусе 400 км от его эпицентра. ТАСС (9 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  6. Ives, Mike (2023-09-09). "Earthquake in Morocco: At Least 296 Killed as Strong Quake Strikes Morocco". The New York Times [амерыканская англійская]. 0362-4331. Праверана 2023-09-09.
  7. Global CMT Catalog (англ.). The Global Centroid-Moment-Tensor. Праверана 9 верасня 2023.
  8. В Марокко произошло землетрясение магнитудой 7,2. Погибло больше тысячи человек (руск.). Meduza. Праверана 9 верасня 2023.
  9. а б Powerful earthquake strikes Morocco, killing hundreds and damaging historic buildings in Marrakech (англ.). Associated Press (8 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  10. Что известно о землетрясении в Марокко. TACC. Праверана 9 верасня 2023.
  11. National Earthquake Information Center. M 6.8 - 56 km W of Oukaïmedene, Morocco. United States Geological Survey (8 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 September 2023. Праверана 8 September 2023.
  12. أحمد عادل موسى. مركز رصد الزلازل الأوروبي: 6 دول تأثرت من زلزال المغرب.. بينها دول عربية (ар.). El Watan News (8 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 September 2023. Праверана 9 September 2023.
  13. Lau, Mohammed Tawfeeq, Sharif Paget, Hamdi Alkhshali,Chris. Powerful earthquake strikes Morocco, killing 300 and damaging historic Marrakech (англ.). CNN (9 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  14. 'Fragile state': Fears for Marrakesh's ancient structures after earthquake (англ.). Al Jazeera. Архівавана з першакрыніцы 10 September 2023. Праверана 10 верасня 2023.
  15. Rahhou, Jihane (13 September 2023). "Al Haouz Earthquake: Death Toll Climbs to 2946, with 5674 Injured". Morocco World News. Архівавана з арыгінала 14 September 2023. Праверана 12 September 2023.
  16. "В Марокко объявили трёхдневный траур по погибшим в землетрясении". Радио Свобода [руская]. 2023-09-09. Праверана 2023-09-10.
  17. Morocco Earthquake News Live Updates: PM Modi expresses his condolences over the lives lost due to Morocco quake; At least 296 people have been killed. The Economic Times. Архівавана з першакрыніцы 9 September 2023. Праверана 9 September 2023.
  18. Presse, AFP-Agence France. France's Macron 'Devastated' By Morocco Quake, Promises Aid (англ.). www.barrons.com. Праверана 9 верасня 2023.
  19. Séisme au Maroc: Emmanuel Macron se dit "bouleversé" et propose l'aide de la France (фр.). BFMTV. Праверана 9 верасня 2023.
  20. O sismo da noite passada em Marrocos deixa-nos profundamente consternados. Твітэр.
  21. Ciolacu anunță că România este pregătită să ofere asistență Marocului, după cutremurul care a devastat această țară (рум.). Stirileprotv.ro. Праверана 9 верасня 2023.
  22. Fas için AFAD, Sağlık Bakanlığı UMKE, Türk Kızılay ve diğer STK'lardan 265 personel hazırlandı. Anadolu Ajansı. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2023. Праверана 9 September 2023.
  23. Morocco earthquake: More than 600 dead after powerful tremors(нявызн.). BBC News. Праверана 9 верасня 2023.
  24. House, The White. Statement from President Joe Biden on the Earthquake in Morocco (англ.). The White House (9 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  25. Morocco earthquake kills more than 800, devastates historic sites: Live updates (англ.). NBC News (9 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  26. а б Factbox: Foreign reactions and offers of aid in response to Morocco earthquake. Reuters (9 верасня 2023). Праверана 9 September 2023.
  27. “เศรษฐา” เสียใจต่อเหตุแผ่นดินไหวโมร็อกโก สั่ง กต. เร่งช่วยเหลือคนไทย. Thairath (9 верасня 2023). Праверана 9 September 2023.
  28. S.A, Telewizja Polska. No Polish victims in Morocco earthquake (польск.)(недаступная спасылка). tvpworld.com. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2023. Праверана 9 верасня 2023.
  29. "At least 632 dead, 329 injured after powerful earthquake hits Morocco". The Straits Times. Reuters. 9 September 2023. Праверана 9 September 2023.