Сахарскі Атлас
| Сахарскі Атлас | |
Карта Атласкіх гор |
|
| Тып |
Хрыбет |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Горная сістэма | |
| Найвышэйшая вяршыня | |
| Вышыня вяршыні |
2236 м |
Сахарскі Атлас (араб.: الأطلس الصحراوي) — сістэма горных хрыбтоў у Алжыры і Марока, самая ўсходняя частка Атласкіх гор. Вышыні 1200—1500 м, найвышэйшы пункт — гара Джэбель-Айса (2236 м). Цягнецца ад мяжы Алжыра і Марока на захадзе, дзе злучаецца з Высокім Атласам, да паўночна-усходняй часткі Алжыра, дзе, сустракаючыся з Тэль-Атласам, утварае горы Аўрэс.
Сахарскі Атлас складаецца з некалькіх драбнейшых хрыбтоў — Амур, Ксур і Улед-Найл. У сезон дажджоў з хрыбтоў сцякаюць вадзі, такія як Шэліф і Джэдзі, якая сілкуе возера Шот-Мельгір. У рэльефе пераважаюць сталовыя вяршыні, часта сустракаюцца выхады саляносных парод. Ландшафты паўпустынныя, у верхняй частцы гор растуць рэдкалессі з каменнага дуба, алепскай хвоі, туі, ядлоўца.
Сахарскі Атлас адзначае паўночны край пустыні Сахара — на поўдзень ад яго размяшчаецца пустыня Вялікі Заходні Эрг. Ападкі, якія выпадаюць у раёне хрыбта робяць яго больш прыдатным для вядзення сельскай гаспадаркі, чым раён плато на поўначы. Населены берберамі.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Алжыра. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Марока. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Пустыня Сахара | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Краіны | |||||||||||||||
| Пустыні | |||||||||||||||
| Рэгіёны |
Каарта • Рыа-дэ-Ора • Сегіет-эль-Хамра • Тафілальт • Хамада Гір • Эдэен-Мурзук • Эль-Джуф • Эрг-Шэбі • Эдэен-Убары |
||||||||||||||
| Рэльеф |
|
||||||||||||||
| Водныя аб'екты |
|
||||||||||||||
| Аазісы | |||||||||||||||
| Транспартная інфраструктура |
|||||||||||||||