Зінаіда Уладзіміраўна Стагурская

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Зінаіда Стагурская)
Перайсці да: рух, знайсці

Зінаіда Стагурская (9 лютага 1971, Віцебск25 чэрвеня 2009) — беларуская велагоншчыца.

У 1992 годзе — чэмпіёнка СНД. Прымала ўдзел у трох Алімпіядах (1992, 1996, 2004). У 2000 годзе выйграла групавую гонку на чэмпіянаце свету ў Францыі.

У 2001 годзе была першай на шматдзённай гонцы ў агульным заліку на «Джыро д'Італія», аднак пасля была дыскваліфікавана на 10 месяцаў за спажыванне БАДу.

Праз год у 2002 годзе атрымала другое месца на «Джыро», а потым першае месца ў «Вялікай пятлі» (жаночы аналаг «Тур дэ Франс»).

Шматразовая пераможца этапаў Кубку Свету.

У 2006 дыскваліфікавана на 2 гады за спажыванне забароненых прэпаратаў.

Загінула пад час трэніроўкі ў 13.45 на 93-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расійскай ФэдэрацыіВіцебскГомель. Яна патрапіла пад колы аўтамабіля «Хонда ЦР-В», які выехаў на сустрэчную паласу. Стагурская загінула на месцы.[1]

[правіць] Крыніцы

Зноскі

  1. Загінула знакамітая беларуская велагоншчыца Зінаіда Стагурская // Наша Ніва

[правіць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах