Карта паляка
Карта паляка — гэта дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народа. Уладальнік карты паляка мае правы, акрэсленыя Законам «Аб карце паляка», прынятым сеймам Рэспублікі Польшча 7 верасня 2007 года.
Карту паляка выдаюць выключна асобе, якая не мае польскага грамадзянства альбо дазволу на сталае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і мае грамадзянства Рэспублікі Арменіі, Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Эстонскай Рэспублікі, Грузіі, Рэспублікі Казахстан, Кіргізскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Украіны ці Рэспублікі Узбекістан і пры тым заяўляе аб сваёй прыналежнасці да польскага народа і выконвае абавязкі, якія вынікаюць з вышэйназванага закона.
Карта паляка можа таксама выдавацца той асобе, чыё польскае паходжанне пацверджана згодна з правіламі Закона «Аб рэпатрыяцыі» ад 9 лістапада 2000 г.
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карта паляка
[правіць] У Сеціве
- Internet System of Law Acts: The text of the Polish Charter in Polish (choose Tekst ujednolicony) (pl)
- Poland.gov.pl: Карта паляка {pl} {be} {ru} {uk} (lt)
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
