Касімаўскае ханства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Касімаўскае ханства — феадальная дзяржава ― удзельнае княства, васальнае маскоўскаму вялікаму князю. Існавала ў 15—17 ст. на Мяшчорскіх землях Маскоўскай дзяржавы. Першае татарскае ханства, створанае на землях уласна Русі[1]. Цэнтр у горадзе Касімаў над Акой.

Ханства было створана вялікім князем маскоўскім Васілём II у 1452, пад канец маскоўскай смуты 15 ст. Першым ханам Касімава стаў казанскі царэвіч Касім (сын Улу-Мухамеда), які ў канцы 1440-х гг. перайшоў на маскоўскую службу. Пры Іване III ханства стала важным інструментам маскоўскай палітыкі ў дачыненні да Казані; казанскія валадары не раз патрабавалі яго ліквідацыі.

Зноскі

  1. Боханаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Боханов и др.;
  • Геллер;
  • Карамзин;
  • Вернадский Г. Россия в средние века.