Кольцы Нептуна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема спадарожнікаў і кольцаў Нептуна

Кальцавая сістэма Нептуна значна меней істотная, чым, напрыклад, у Сатурна. У сістэму кольцаў Нептуна ўваходзіць 5 кампанентаў.

Састаў[правіць | правіць зыходнік]

Кольцы могуць складацца з ледзяных часціц, пакрытых сілікатамі, ці заснаваным на вугляродзе матэрыялам, — найбольш верагодна, гэта ён надае ім чырванаватае адценне[1].

Характарыстыкі кольцаў[правіць | правіць зыходнік]

Адносна вузкае, самае вонкавае, размешчанае ў 63 000 км ад цэнтра планеты — кольца Адамса; кольца Левер'е на аддаленні ў 53 000 км ад цэнтра і шырэйшае; больш слабое кольца Гале на адлегласці ў 42 000 км. Кольца Араго размешчана на адлегласці ў 57 000 км. Ад вонкавых межаў кольца Левер'е да ўнутраных межаў кольца Араго размяшчаецца шырокае кольца Ласел[2].

Адкрыццё і даследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Кольцы Нептуна, знятыя «Вояджэрам-2»

Першае кольца Нептуна было выяўлена ў 1968 годзе камандай астраномаў на чале з Эдвардам Гайненам[3][4]. Але пазней лічылася, што гэта кольца магло быць няпоўным, дэфектным[5]. Такое меркаванне ўзяло верх пасля назірання за пакрыццём кольцамі зоркі ў 1984 годзе, калі кольцы зацямнілі зорку падчас яе ўваходу ў цень, а не па выхадзе з яе[6]. Выявы «Вояджэра-2» ад 1989 гады вырашылі гэту праблему, паколькі было выяўлена яшчэ некалькі слабых кольцаў, але з досыць масіўнай структурай[7]. Прычына гэтага так і не высветлена дагэтуль, але гэта магло адбыцца з-за гравітацыйнага ўзаемадзеяння з маленькімі спадарожнікамі на арбіце паблізу ад кольцаў[8]. Найбольш аддаленае кольца Адамс, як зараз вядома, утрымлівае 5 «дужак» пад назвай: «Адвага», «Liberté», «Egalité 1», «Egalité 2», і «Fraternité» (Свабода, роўнасць 1, роўнасць 2 і братэрства)[9]. Існаванне гэтых дуг было цяжка растлумачыць, таму што законы механікі прадказваюць, што яны павінны былі б за досыць кароткі момант часу злучыцца ў аднароднае кольца. Лічылася, што ў такім становішчы дугі ўтрымлівае гравітацыйны ўплыў спадарожніка Нептуна — Галатэі, якая абарачаецца вакол Нептуна блізка ад унутранай мяжы кольца Адамса[10][11]. Аднак новыя даследаванні паказваюць, што ўплыў гравітацыі Галатэі недастатковы для таго, каб утрымліваць матэрыял кольцаў у тым становішчы, у якім ён знаходзіцца цяпер. Назіраемыя вынікі можна растлумачыць прысутнасцю яшчэ аднаго спадарожніка Нептуна, які можа мець досыць малы памер (да 6 км), і з прычыны гэтага можа быць яшчэ не адкрыты[12]. Назіранні з паверхні Зямлі, апублікаваныя ў 2005 годзе, паказалі, што кольцы Нептуна нашмат больш нясталыя, чым лічылася раней. Выявы, атрыманыя абсерваторыяй Кек (Гавайскія астравы) у 2002 і 2003 годзе, паказваюць значныя змены ў параўнанні з выявамі «Вояджэра-2». У прыватнасці, здаецца, што дуга «Liberte» можа знікнуць усяго праз стагоддзе[13].

Зноскі

  1. Cruikshank (1996): 703—804
  2. Blue, Jennifer. Nomenclature Ring and Ring Gap Nomenclature. Gazetteer of Planetary. USGS (8 снежня 2004). Праверана 28 лютага 2008.
  3. Wilford, John N. (June 10, 1982). "Data Shows 2 Rings Circling Neptune". The New York Times. Праверана 2008-02-29.
  4. Guinan, E. F. (1982). "Evidence for a Ring System of Neptune". Bulletin of the American Astronomical Society. 14: 658. Праверана 2008-02-28. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  5. Goldreich, P. (1986). "Towards a theory for Neptune's arc rings". Astronomical Journal. 92: 490–494. doi:10.1086/114178. Праверана 2008-02-28. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  6. Nicholson, P. D.; et al. (1990). "Five Stellar Occultations by Neptune: Further Observations of Ring Arcs". Icarus. 87: 1. doi:10.1016/0019-1035(90)90020-A. Праверана 2007-12-16. {{cite journal}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author= (даведка)
  7. Missions to Neptune(недаступная спасылка). The Planetary Society (2007). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2006. Праверана 11 кастрычніка 2007.
  8. Wilford, John Noble (December 15, 1989). "Scientists Puzzled by Unusual Neptune Rings". Hubble News Desk. Праверана 2008-02-29.
  9. Cox, Arthur N. (2001). Allen’s Astrophysical Quantities. Springer. ISBN 0-387-98746-0.
  10. Munsell, Kirk; Smith, Harman; Harvey, Samantha.. Planets: Neptune: Rings. Solar System Exploration. NASA (13 лістапада 2007). Праверана 29 лютага 2008.
  11. Salo, Heikki (1998). "Neptune's Partial Rings: Action of Galatea on Self-Gravitating Arc Particles". Science. 282 (5391): 1102–1104. doi:10.1126/science.282.5391.1102. PMID 9804544. Архівавана з арыгінала 21 сакавіка 2009. Праверана 2008-02-29. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2009. Праверана 19 ліпеня 2011.
  12. Elkins-Tanton L. T. Uranus, Neptune, Pluto, and the Outer Solar System. — New York: Chelsea House, 2006. — P. 88. — (The Solar System). — ISBN 0-8160-5197-6.
  13. Staff.. Neptune’s rings are fading away. New Scientist (26 сакавіка 2005). Праверана 6 жніўня 2007.