(4) Веста

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Веста (4 Vesta) — адзін з найбуйнейшых астэроідаў у галоўным астэроідным поясе. Сярод астэроідаў займае другое месца па масе і трэцяе месца па памеры, пасля Палады і Цэрэры. Гэта таксама самы яркі астэроід з усіх і адзіны, які падчас супрацьстаяння можна без высілкаў назіраць няўзброеным вокам. Веста была адкрыта 29 сакавіка 1807 года Генрыхам Вільгельмам Ольберсам і па прапанове Карла Гаўса атрымала імя старажытнарымскай багіні дому і хатняга агменю Весты.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Арбіта Весты ляжыць ва ўнутранай частцы пояса астэроідаў, у межах асноўнага люка Кірквуда на 2.5 а.а. Арбіта слабаэліптычная з умераным нахілам да плоскасці экліптыкі. Вялікая паўвось роўная 2.362 а.а., перыгелій 2.152 а.а., афелій 2.571 а.а., нахіл 7.133°, эксцэнтрысітэт 0.089, перыяд звароту 3.63 года.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Памеры Весты складаюць 578×560×458 км і калі бы асіметрыя формы была бы ледзь паменш, то паводле новай рэдакцыі паняцця "планета", яе вынікала бы аднесці менавіта да класа карлікавых планет. З планетамі Весту збліжае і складаная геалагічная гісторыя. Неўзабаве пасля фармавання пачалася дыферэнцыяцыя яе ўнутранай структуры: утварылася жалеза-нiкелевае ядро і каменная мантыя. За кошт цеплыні, вылучаемага пры распадзе радыяактыўных ізатопаў, ядро і значная частка мантыі расплавіліся. На працягу наступных эпох адбывалася паступовае астыванне і крышталізацыя парод мантыі і кары, што ў канчатковым выніку прывяло да надзвычайнай разнастайнасці мінералаў, складнікаў Весты. Аб гэтым мы можам судзіць па метэарытах і малых астэроідах V-тыпу, родапачынальніцай якіх з'яўляецца Веста.

Самой прыкметнай дэталлю з'яўляецца велізарны кратар 460 км у папярочніку, які займае ўсё паўднёвае канцавоссе. Дно кратара ляжыць на 13 км ніжэй сярэдняга ўзроўня, бокі на 4-12 км узвышаюцца над прылеглымі раўнінамі, а цэнтральная горка мае вышыню 18 км. Памеры кратара супастаўныя з памерамі астэроіда; застаецца загадкай, як Веста змагла перажыць такі катаклізм. Відавочна, што шматлікія астэроіды V-тыпу - проста абломкі, якія разляцеліся пасля сутыкнення. Спектраметрычны аналіз паказвае, што кратар агаліў некалькі пластоў кары Весты і часткова - яе мантыю. На Весце выяўленыя і іншыя буйныя кратары памерамі да 150 км і глыбінёй да 7 км. Паверхня Весты істотна неаднастайная, усходняе паўшар'е мае больш высокае альбеда, заходняе жа паўшар'е больш цёмнае, сустракаюцца ўчасткі з анамальна нізкім альбеда. Яшчэ адна цікавая асаблівасць Весты ― вобласці складкавага рэльефу ўздоўж экватара.

Навуковыя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

У 90-х гадах тэлескоп "Хабл" здолеў разгледзець асноўныя рысы паверхні Весты і атрымаць уяўленне аб яе складзе.

Амерыканская міжпланетная навуковая станцыя АМС «Dawn» была запушчана ў космас 27 верасня 2007 года. У ліпені 2011 г. апарат выйшаў на арбіту вакол Весты і пачаў яе вывучэнне, якое працягнецца 9 месяцаў, пасля чаго зонд адправіцца да Цэрэры.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Самым яркім астэроідам з'яўляецца Веста, якая была адкрыта 29 сакавіка 1807 г. Веста - гэта адзіны астэроід, які ў ясную ноч бачны няўзброеным вокам з Зямлі. Гэта адбываецца дзякуючы яркасці яго паверхні, яго памеру, які складае 576 км. у папярочніку, і таму, што ён можа набліжацца да Зямлі на адлегласць усяго 177 млн. км.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]