Спадарожнікі Нептуна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Спадарожнікі Нептуна — натуральныя спадарожнікі планеты Нептун. У наш час вядома 13 спадарожнікаў.

Трытон[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшы спадарожнік Нептуна Трытон быў адкрыты англійскім астраномам Уільямам Ласелам у 1846 годзе, усяго праз 17 дзён пасля адкрыцця планеты. Назва Трытон была прапанавана Камілем Фламарыёнам у 1880, аднак аж да сярэдзіны XX стагоддзя больш ужывальным была проста «спадарожнік Нептуна» (другі спадарожнік Нептуна быў адкрыты толькі ў 1949). Трытон — бог мора ў грэчаскай міфалогіі.

Нерэіда[правіць | правіць зыходнік]

У 1949 годзе амерыканска-галандскі астраном Джэрард Койпер адкрыў другі спадарожнік Нептуна — Нерэіду. Спадарожнік мае самую выцягнутую арбіту з усіх «нядробных» спадарожнікаў планет. Яе адлегласць да Нептуна змяняецца ад 1,4 да 9,7 млн км. Перыяд абароту — 360 сутак. Перыяд вярчэння вакол сваёй восі — 11,5 гадзіны. «Вояджэр-2» у 1989 вызначыў дыяметр Нерэіды — 340 км і яе адбівальную здольнасць — 12 %. Маса спадарожніка складае 3,1×1019 кг. Спадарожнік названы ў гонар нерэід — марскіх німф з грэчаскай міфалогіі.

Астатнія спадарожнікі[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 «Вояджэр-2» адкрыў шэсць спадарожнікаў Нептуна. Усе яны рухаюцца па кругавых арбітах у прамым кірунку практычна ў плоскасці экватара планеты. Пяць з іх маюць перыяды абароту меншы за перыяд вярчэння планеты, і таму на нептуніянскім небе ўзыходзяць на захадзе і заходзяць на ўсходзе; гэта таксама азначае, што з-за гравітацыйнага трэння яны рана ці позна зваляцца на Нептун. Самы буйны з гэтых спадарожнікаў — Пратэй — няправільнай формы з сярэднім дыяметрам каля 420 км. Ён цямней Нерэіды, і адбівае ўсяго 6 % падаючага святла. Пратэй мае шэры колер; на яго паверхні бачныя кратарападобныя ўтварэнні і трэшчыны. Яшчэ адзін спадарожнік, Ларыса, цёмны аб'ект няправільнай формы памерам 210x180 км, які адбівае 5 % святла. На ім бачныя некалькі кратараў памерамі 30—50 км. Няправільная форма Пратэя і Ларысы ўказвае на тое, што на працягу ўсёй сваёй гісторыі яны заставаліся халоднымі грудамі лёду. Радыусы арбіт спадарожнікаў 117,6 тыс. км і 74 тыс. км адпаведна. Пра астатнія спадарожнікі вядома яшчэ менш. Дэспіна і Галатэя абарочваецца на адлегласцях 62 тыс. км і 52 тыс. км, адпаведна. Таласа абарочваецца вакол Нептуна за 7,5 гадзіны на адлегласці 50 тыс. км. Наяда, з перыядам абароту 7,1 гадзіны, мае арбіту, прыметна нахіленую да плоскасці экватара Нептуна — на 4,5°.

У 20022003 адкрыты яшчэ пяць спадарожнікаў Нептуна. Кожны з наваадкрытых аб'ектаў мае дыяметр 30-60 км і нерэгулярную, выцягнутую арбіту з вялікім нахілам. Перыяд іх абароту вакол Нептуна складае ад 5 да 26 зямных гадоў.

Некаторыя параметры[правіць | правіць зыходнік]

Умоўныя абазначэнні ў табліцы
Канчатковы нумар спадарожніка
Назва Уласнае імя
Час. Часовае абазначэнне
a Вялікая паўвось у км
e Эксцэнтрысітэт
i Лад да экватара ў градусах
T Перыяд абароту ў днях
D (Сярэдні) дыяметр у км
M Маса ў кг
Фота Фотаздымак (градацыя паводле памеру спадарожнікаў)


Умоўныя колеры ў табліцы (градацыя паводле памеру спадарожнікаў)
< 10 км 10–30 км 30–100 км 101–300 км 301–1000 км >1000 км
Назва Час. a e i T D M адкрыццё Фота
I Трытон 354 800 0,0 156,834 5,877 2707 2,1×1022 1846
Triton moon mosaic Voyager 2 (large).jpg
II Нерэіда 5 513 400 0,7512 7,232 360,14 340 3,1×1019 1949
Nereid-Voyager2.jpg
III Наяда S/1989 N 6 48 227 0,0004 4,746 0,294 67 (96 × 60 × 52) 1,9×1017 1989
Naiad Voyager.png
IV Таласа S/1989 N 5 50 075 0,0002 0,209 0,311 81

(104 × 100 × 52)

3,5×1017 1989
Naiad Voyager.png
V Дэспіна S/1989 N 3 52 526 0,0002 0,064 0,335 150

(180 × 148 × 128)

2,1×1018 1989
Despina.jpg
VI Галатэя S/1989 N 4 61 953 0,0000 0,062 0,429 175

(204 × 184 × 144)

2,1×1018 1989
Galatea moon.jpg
VII Ларыса S/1981 N 1

S/1989 N 2

73 548 0,0014 0,205 0,555 195

(216 × 204 × 168)

4,9×1018 1981
Larissa 1.jpg
VIII Пратэй S/1989 N 1 117 647 0,0005 0,026 1,122 420

(440 × 416 × 404)

5,0×1019 1989
Proteus Voyager 2 (big).jpg
IX Галімеда S/2002 N 1 15 728 000 0,5711 134,101 1879,71 48 9,0×1016 2002
X Псамафа S/2003 N 1 46 695 000 0,4499 137,39 9115,9 28 1,5×1016 2003
XI Сао S/2002 N 2 22 422 000 0,2931 48,511 2914,0 44 6,7×1016 2002
XII Лаамедэя S/2002 N 3 23 571 000 0,4237 34,741 3167,85 42 5,8×1016 2002
XIII Неса S/2002 N 4 48 387 000 0,4945 132,585 9374 60 1,7×1017 2002

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]