Кэтрын Рос
| Кэтрын Рос Katharine Ross |
|
| Кэтрын Рос у 1966 годзе. | |
| Дата нараджэння: | 29 студзеня 1940 (73 года) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Галівуд, ЗША |
| Прафесія: | актрыса |
| Кар'ера: | 1962—2006 |
| IMDb: | ID 1684 |
Кэтрын Рос (англ.: Katharine Ross, нар. 29 студзеня 1940) — амерыканская актрыса, намінантка на прэмію «Оскар» у 1967 годзе.
Біяграфія [правіць]
Кэтрын Джульет Рос нарадзілася 29 студзеня 1940 года ў Галівудзе. Пазней яе сям'я пераехала ў Уолнет-Крык, усходні прыгарад Сан-Францыска. Яна вучылася ў сярэдняй школе Лас-Ломас і каледжы Дыябла-Вэлі ў Плізант-Хіл, штат Каліфорнія, дзе і пачалася яе акцёрская кар'ера з удзелу ў здымках у студэнцкім фільме.
У кіно яна найбольш вядомая па ролі Элейн Робінсан ў фільме «Выпускнік» (1967), з Дасцінам Хофманам і ролі Эты Плэйс у «Буч Кэсідзі і Сандэнс Кід» (1969) з Полам Ньюманам і Робертам Рэдфардам у галоўных ролях.
Падчас здымак у фільме «Псіханутыя» (1978) Кэтрын пазнаёмілася з акцёрам Сэмам Эліятам, за якога ў 1984 годзе выйшла замуж. Кэтрын і Сэм маюць адну дачку, Клеа.
Спасылкі [правіць]
- Кэтрын Рос(англ.) на сайце Internet Movie Database
| Гэта пачатак артыкула пра акцёра або актрысу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Прэмія BAFTA за лепшую жаночую ролю | |
|---|---|
|
Кэтрын Хепбёрн (1968) · Мэгі Сміт (1969) · Кэтрын Рос (1970) · Гленда Джэксан (1971) · Лайза Мінелі (1972) · Стэфан Одран (1973) · Джаан Вудвард (1974) · Элен Бёрсцін (1975) · Луіза Флетчэр (1976) · Даян Кітан (1977) · Джэйн Фонда (1978) · Джэйн Фонда (1979) · Джудзі Дэвіс (1980) Поўны спіс · (1952—1967, брытанцы) · (1952—1967, замежнікі) · (1968—1980) · (1981—2000) · (2001—цяперашні час) |
| Прэмія «Залаты глобус» за лепшую жаночую ролю другога плана — Кінастужка | |
|---|---|
|
Рыта Марэна (1961) • Анджэла Лэнсбери (1962) • Маргарэт Рутэрфорд (1963) • Агнес Мурхед (1964) • Рут Гордан (1965) • Жаселін Лагард (1966) • Кэрал Чэнінг (1967) • Рут Гордан (1968) • Голдзі Хоўн (1969) • Карэн Блэк / Морын Стэплтан (1970) • Эн-Маргрэт (1971) • Шэлі Уінтэрс (1972) • Лінда Блэр (1973) • Карэн Блэк (1974) • Брэнда Вакара (1975) • Кэтрын Рос (1976) • Ванеса Рэдгрэйв (1977) • Даян Кэнан (1978) • Мэрыл Стрып (1979) • Мэры Стынбёрген (1980) Поўны спіс · (1943—1960) · (1961—1980) · (1981—2000) · (2001 — цяперашні час) |