Леапольд Кронекер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Леапольд Кронекер | |
Леапольд Кронекер |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Вядомыя вучні: | |
Леапольд Кронекер (ням.: Leopold Kronecker; 7 снежня 1823, Лігніц, Германія, цяпер Легніца, Польшча - 29 снежня 1891, Берлін, Германія) — нямецкі матэматык. Брат вядомага фізіёлага Гуга Кронекера (1830-1914). Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і, за год да смерці прыняў хрысціянства.
Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук (1872), член Берлінскай АН (1861), прафесар універсітэта ў Берліне. Асноўныя працы па алгебры і тэорыі лікаў, дзе ён працягнуў працы свайго настаўніка Э. Кумера па тэорыі квадратычным формаў і тэорыі груп. Вялікае значэнне маюць яго даследаванні па арыфметычнай тэорыі алгебраічных велічынь.
Аб'екты, названыя ў гонар Кронекера [правіць]
- Сімвал Кронекера
- Здабытак Кронекера
- Лема Кронекера
- Тэарэма Кронекера ў тэорыі лікаў
- Тэарэма Кронекера — Вэбера у тэорыі лікаў
- Метад Кронекера
- Тэарэма Кронекера — Капелі ў алгебры
- а таксама іншыя матэматычныя аб'екты.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.476
- Frobenius G. Genachtnissrede auf Leopold Kronecker. — Berlin, 1893.
Спасылкі [правіць]
- Леапольд Кронекер(англ.) у праекце «Матэматычная генеалогія».
Катэгорыі:
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 7 снежня
- Нарадзіліся ў 1823 годзе
- Нарадзіліся ў Легніцы
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 1891 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Постаці матэматыкі
- Постаці нямецкай матэматыкі
- Матэматыкі ў тэорыі лікаў
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Постаці матэматыкі XIX стагоддзя
- Іўдзеі, якія прынялі хрысціянства