Ліянель Жаспен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ліянель Жаспен
Lionel Jospin
Фатаграфія
Дата нараджэння:

12 ліпеня 1937(1937-07-12) (77 гадоў)

Месца нараджэння:

Медон (дэпартамент О-дэ-Сен), Францыя

Грамадзянства:

Сцяг Францыі Францыя

Партыя:

Сацыялістычная партыя, Францыя

Род дзейнасці:

палітык, дзяржаўны дзеяч

Узнагароды:
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна За заслугі, Францыя
Ro3osr.gif
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Заслуг
Вялікі крыж ордэна Заслуг, Венгрыя
Афіцэр Нацыянальнага ордэна Квебека

Ліянель Жаспен (фр.: Lionel Jospin, нар. 12 ліпеня 1937, Медон, Францыя) — французскі палітык-сацыяліст, прэм'ер-міністр (1997—2002).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Медоне, каля Парыжа. Служыў у арміі, пасля чаго ў 1963 годзе паступіў у Дзяржаўную школу кіравання. Таксама скончыў Інстытут палітычных навук.

У маладосці быў трацкістам, што пазней скрываў. Быў блізкім супрацоўнікам Франсуа Мітэрана, а ў 1981 годзе, пасля абрання яго прэзідэнтам рэспублікі, стаў старшынёй Французскай сацыялістычнай партыі. Займаў розныя міністэрскія пасады. У 1995 годзе высунуты партыяй на прэзідэнцкіх выбарах як замена Мітэрану, які сыходзіў з пасады, пасля першага тура заняў першае месца, аднак у другім туры пацярпеў паражэнне ад Жака Шырака, які і стаў новым прэзідэнтам. У 1997 годзе сацыялісты перамаглі на датэрміновых парламенцкіх выбарах, і Шырак даручыў свайму апаненту сфарміраваць урад як прэм'ер-міністру. На гэтай пасадзе Жаспен знаходзіўся трохі менш за пяць гадоў.

У 2002 годзе прэм'ер Жаспен ізноў выставіў сваю кандыдатуру ў прэзідэнты, аднак пацярпеў новае, значна больш ганебнае і сенсацыйнае паражэнне: не змог выйсці ў другі тур і прапусціў на другое месца ўльтранацыяналіста Жан-Мары Ле Пена, якога Шырак затым перамог з вялікай перавагай. Пасля гэтага Жаспен сышоў не толькі з пасады прэм'ер-міністра і старшыні партыі, але і наогул з палітыкі (у 2005 годзе ненадоўга вярнуўся да публічных заяў, агітуючы за праект еўрапейскай канстытуцыі, зрэшты, ізноў беспаспяхова). Уся ўлада ў дзяржаве апынулася ў вялікай кааліцыі прыхільнікаў Шырака, так званай UMP, ці Саюза за прэзідэнцкую большасць: яе прадстаўлялі абодва наступных прэм'ера, Рафарэн і дэ Вільпен.

Сацыялісты з таго часу знаходзіліся ў стане глыбокага крызісу, з якога пачалі выходзіць толькі ў 2006 годзе пасля масавых антыўрадавых выступленняў моладзі супраць закона аб «кантракце першага найму». Тым часам ізноў пачаліся гутаркі пра магчымыя прэзідэнцкія амбіцыі Жаспена: нягледзячы на тое, што ён у кастрычніку 2006 г. рэзка адмоўна выказаўся супраць прэзідэнцкіх амбіцый найпапулярнай у сацыялістаў Сегален Руаяль, партыя ўсё ж 16 лістапада высунула кандыдатам у прэзідэнты на выбарах-2007 менавіта яе.

Палітычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

На вышэйшым узроўні[правіць | правіць зыходнік]

Скончыўшы Дзяржаўную школу кіравання, паступіў на працу ў эканамічны аддзел Міністэрствы замежных спраў.

  • 1965—1967 — генеральны сакратар міністэрства знешніх зносін
  • У 1971 годзе ўпершыню абраны дэпутатам Нацыянальнага сходу.
  • 1984—1988 — дэпутат Еўрапейскага парламента
  • 1988 — міністр асветы Францыі
  • 1989—1991 — міністр нацыянальнай адукацыі, моладзі і спорту
  • 1991—1992 — міністр асветы
  • 1997—2002 прэм'ер-міністр Францыі

На мясцовым узроўні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1977—1986 — абраны ў савет Парыжа
  • 1988—1992 — генеральны савет Верхняй Гароны
  • 1992—1997 — рэгіянальны савет Сярэдніх Пірэнеяў
  • 1992—2002 — генеральны савет Верхняй Гароны

Па партыйнай лініі[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1971 годзе ўступіў у Сацыялістычную партыю, а ў 1977 годзе стаў яе нацыянальным сакратаром.
  • у 1981 годзе ўзначальваў перадвыбарную кампанію кандыдата ў прэзідэнты — Франсуа Мітэрана
  • 1981—1988 — першы сакратар Сацыялістычнай партыі
  • 1983—1988 — віцэ-старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала. У 1989 годзе — ганаровы старшыня Сацінтэрна[1].
  • 1995—1997 — першы сакратар Сацыялістычнай партыі[2][3]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікі крыж ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (2000)[4]
  • Вялікі крыж Нацыянальнага ордэна Заслуг
  • Гранд-афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
  • Афіцэр Нацыянальнага ордэна Квебека
  • Вялікі крыж ордэна Зоркі Румыніі

Зноскі

  1. Honorary Presidents XVIII Congress of the Socialist International, Stockholm 20-22 June 1989 (англ.) 
  2. Жаспен Ліянель // Палітычная адукацыя
  3. Ліянель Жаспен
  4. Internetowy System Aktów Prawnych

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Ален Жупэ
Прэм'ер-міністр Францыі
19972002
Пераемнік:
Жан-П'ер Рафарэн