Магнітны паток

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Flusso magnetico attraverso una superficie perpendicolare.svg
Класічная электрадынаміка
VFPt Solenoid correct2.svg
Электрычнасць · Магнетызм
Гл. таксама «Фізічны партал»

Магнітны патокскалярная фізічная велічыня, якая характарызуе паток вектара магнітнай індукцыі.

Пазначаецца звычайна грэчаскай літарай Φ, вымяраецца ў сістэме СІ ў веберах, у сістэме СГСМ — у максвелах: магнітны паток поля велічынёй 1 гаус праз сантыметр квадратнай плошчы.

Магнітны паток праз бясконца маленькую плошчу dS вызначаецца як

 d\Phi = BdS \cos\theta ,

дзе B — значэнне індукцыі магнітнага поля, θ — вугал паміж кірункам поля і нармаллю да паверхні. У вектарнай форме

 d\Phi = \mathbf{B} \cdot \mathbf{dS} .

Звычайна вылічаецца праз паверхню, абмежаваную пэўным контурам, напрыклад, контурам, які ўтвараюць праваднікі з токам. Паколькі ў розных пунктах паверхні магнітная індукцыя розная, то праводзіцца інтэграванне

 \Phi = \int \!\!\! \int \mathbf{B} \cdot \mathbf{dS}

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]