Макс Клінгер
Макс Клінгер (ням. Max Klinger; 18 лютага 1857, Лейпцыг — 4 ліпеня 1920, Гросіена, цяпер Наўмбург) — нямецкі мастак, графік і скульптар, прадстаўнік сімвалізму.
Змест |
Жыццё і творчасць [правіць]
Вучыўся маляванню ў Карлсруэ ў жанравага мастака К.Гусова, тады ж зрабіў па замове серыю малюнкаў з антычных статуй. Пераехаўшы ў Берлін, падпаў пад уплыў гістарыязаванага стылю Менцаля. Першыя мастацкія работы ў жывапісе і графіцы адносяцца да 1878 года. У 1879 г. малюе палатно «Смерць Цэзара» (Лейпцыг, Музей выяўленчага мастацтва), якое стала цэнтральным ў развіцці нямецкага гістарычнага сімвалізму.
Вялікае значэнне ў творчасці Клінгера займала графіка, у якой ён быў віртуозным майстрам і якой ён у сваёй кнізе "Жывапіс і маляванне", якая выйшла ў 1891 годзе, надае асаблівае, самастойнае значэнне ў адлюстраванні знешняга свету. Пры гэтым Клінгер лічыў, што графіцы ўласціва перадаваць дэманічна-цёмныя аспекты жыцця, адэкватна выяўляецца ў лінейнай і кантраснай манеры, што дазваляе разглядаць Клінгера як аднаго з папярэднік сюррэалістаў. Сваёй мэтай у мастацтве Клінгер бачыў аб'яднанне жывапісу, пластыкі і архітэктуры. Напісаныя Клінгерам рэлігійныя карціны паказваюць ўплыў на майстроў італьянскага Рэнесансу.
Выбраныя працы [правіць]
Жывапіс [правіць]
- «Ева і Будучыня» 1880
- «Фантазія Брамса» 1894
- «Вечар» 1872 Дармштат, Зямельны музей Гесэна
- «Прысуд Парыса» 1885/87 Вена, Новая Галерэя музея гісторыі і мастацтвы
- «Хрыстос у Алімпіі» 1897 Лейпцыг, Музей выяўленчага мастацтва
Скульптура [правіць]
- «Бетховен» 1902 Лейпцыг, Музей выяўленчага мастацтва
- «Саламея» 1920 Вуперталь, Музей фон дэр Хейдта
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.344
- Die Welt der Malerei Köln, 1990
- M.Gibson: Symbolismus Köln, 2006
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Макс Клінгер- http://www.max-klinger.com/