Манганіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манганіт
Формула MnO(OH)
Прымесь Fe, Ba, Pb, Cu, Al, Ca
Сінгонія манаклінная
Колер чорны, шэры
Бляск паўметалічны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 3,5—4
Спайнасць дасканалая па {010}, сярэдняя па {001} і {110}
Злом няроўны
Шчыльнасць 4,3 г/см³

Манганіт — мінерал з падкласа гідраксідаў, оксігідраксід марганцу MnO(OH). Змяшчае 89,16[1] % марганцу, дамешкі жалеза, барыю, свінцу, алюмінію, медзі, кальцыю[2].

Манганіт з радовішча ў гарах Гарц (Германія)

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі непразрыстыя, слупкаватыя, прызматычныя і псеўдарамбічныя. Часта ўтварае друзы. Колер цёмна-шэры да чорнага з бураватым адценнем. Шчыльнасць 4,3 г/см³. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Паходжанне асадкавае, зрэдку — гідратэрмальнае.

Радовішчы манганіту на тэрыторыі Грузіі, Казахстана, Украіны, Германіі і інш.[2]

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Манганіт выкарыстоўваецца ў якасці руды на марганец, у вытворчасці ферамарганцу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 65.
  • Геологический словарь: в 2-х томах. — М.: Недра. Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др.. 1978. (руск.)
  • Горная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под редакцией Е. А. Козловского. 1984—1991. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]