Марыя-Тэрэза Савойская
| Марыя-Тэрэза Савойская Marie Thérèse de Sardaigne |
||
|
||
|---|---|---|
| Нараджэнне: | 31 студзеня 1756 Турын |
|
| Смерць: | 2 чэрвеня 1805 (49 гадоў) Грац, Аўстрыйская імперыя |
|
| Дынастыя: | Савойская | |
| Бацька: | Віктар-Амадэй III | |
| Маці: | Марыя Антонія Іспанская | |
| Муж: | Граф д'Артуа (будучы Карл X) | |
| Дзеці: | Людовік, герцаг Ангулемскі |
|
Марыя-Тэрэза Савойская (фр.: Marie Thérèse de Sardaigne, іт. Maria Teresa di Savoia) (31 студзеня 1756, Турын, Сардзінскае каралеўства — 2 чэрвеня [1] 1805, Грац, Аўстрыйская імперыя) — прынцэса Сардзінская і П'емонцкая, жонка Шарля дэ Бурбона, графа дэ Артуа, самага малодшага ўнука караля Францыі Людовіка XV, які праз 19 гадоў пасля яе смерці стаў каралём Францыі Карлам X.
Біяграфія [правіць]
Марыя Тэрэза Савойская была пятым дзіцем і трэцяй дачкой караля Сардзініі Віктара Амадэя III і яго жонкі каралевы Марыі Антоніі Бурбонскай, Інфанты Іспанскай. Яе бабуляй і дзядулем па бацькаўскай лініі былі кароль Сардзініі Карл Эмануіл III і яго жонка Паліксена Крысціна Гесэн-Ротэнбургская. Паліксена была дачкой Эрнста Леапольда, ландграфа Гесэн-Ротэнбургскага. Яе бабуляй і дзядулем па матчынай лініі былі кароль Іспаніі Філіп V і яго другая жонка Елізавета Фарнезэ.
16 лістапада 1773 Марыя-Тэрэза выйшла замуж за Шарля дэ Бурбона, графа дэ Артуа; яе сястра, Марыя-Жазэфіна, выйшла замуж за яго брата, Луі-Станісласа графа Праванскага, двума гадамі раней. Шарлю д'Артуа першапачаткова было прызначана жаніцца на прынцэсе Кандэ, і ён быў эмацыйна і духоўна бліжэй да сваёй іншай ятроўцы, Марыі Антуанэты Аўстрыйскай; яго шлюб з Марыяй-Тэрэзай не здолеў зацікавіць ні нявесту, ні жаніха. Яна была адной з найбольш нелюбімых і непапулярных фігур пры французскім двары ў той час, хоць яна пазбегла горшых нападак і паклёпу, накіраваных на Марыю Антуанэту. Граф і графіня д'Артуа пасля нараджэння дзяцей фактычна не жылі адзін з адным.
У Марыі Тэрэзы Савойскай і графа д'Артуа было чацвёра дзяцей, апошняя прамая лінія старэйшай галіны Бурбонаў:
- Луі-Антуан, герцаг Ангулемскі (1775 — 1844);
- Сафія (1776 — 1783);
- Шарль-Фердынанд, герцаг Берыйскі (1778 — 1820);
- Марыя-Тэрэза (1783);
Графіня дэ Артуа бегла з Францыі разам са сваім мужам у 1789, пасля пачатку Французскай Рэвалюцыі. Марыя-Тэрэза памерла ў выгнанні ў Грацы ў 1805. Паколькі яна памерла перш, чым яе муж стаў каралём Францыі пад імем Карл X, яна не стала каралевай і была пахавана пад імем графіні д'Артуа. Марыя-Тэрэза Савойская была пахавана ў Імператарскім маўзалеі побач з саборам Граца.