Марыя Тэрэзія Іспанская
| Марыя Тэрэзія Аўстрыйская (Іспанская) ісп.: María Teresa de Austria |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 9 чэрвеня 1660 — 30 ліпеня 1683 | |||
| Папярэднік: | Ганна Аўстрыйская | ||
| Пераемнік: | Марыя Ляшчынская | ||
| Нараджэнне: | 10 верасня 1638 Эскарыял, Іспанія |
||
| Смерць: | 30 ліпеня 1683 (44 года) Версаль, Францыя |
||
| Дынастыя: | Габсбургі, Бурбоны | ||
| Бацька: | Філіп IV | ||
| Маці: | Елізавета Французская | ||
| Муж: | Людовік XIV | ||
| Дзеці: | сыны: Людовік Вялікі Дафін Філіп-Карл Людовік-Франсуа дочкі: Ганна-Елізавета Марыя-Ганна Марыя-Тэрэза |
||
Марыя Тэрэзія Аўстрыйская (Іспанская) (ісп.: María Teresa de Austria; 10 верасня 1638 — 30 ліпеня 1683) — інфанта Іспаніі, жонка караля Францыі Людовіка XIV.
Біяграфія [правіць]
Дачка караля Іспаніі Філіпа IV і Елізаветы Французскай была заручана з французскім каралём па ўмовах Пірэнейскага міру 1659 года, які паклаў канец франка-іспанскай вайне 1635—1659 гадоў. Яна атрымала ў пасаг 500 тыс. залатых экю, але адраклася за сябе і сваё нашчадства ад наследавання іспанскай кароны і іншых іспанскіх уладанняў.
Вяселле прайшло ў чэрвені 1660 года, але ўжо праз год кароль астудзеў да сваёй жонкі і завёў першую з доўгай чарады палюбоўніц. Пасля смерці бацькі Марыі Тэрэзіі, калі абяцаны пасаг так і не было атрымана, Людовік XIV абвясціў, што яе адмова ад наследавання анулёўваецца, і заваяваў частку Нідэрландаў, якія належалі Іспаніі. Каралева ўсе свае нягоды перажывала моўчкі, і калі яна сканала, Кароль-Сонца заявіў, што гэта была адзіная непрыемнасць, якую яна даставіла яму.
Унук Марыі Тэрэзіі і Людовіка XIV Філіп V стаў іспанскім каралём пасля айны за іспанскую спадчыну.
Людовік XIV і Марыя Тэрэзія былі стрыечнымі братам і сястрой па дзвюх лініях: бацька Людовіка і маці Марыі Тэрэзіі былі роднымі братам і сястрой; бацька Марыі Тэрэзіі і маці Людовіка XIV таксама былі роднымі братам і сястрой.
Дзеці [правіць]
- Людовік Вялікі Дафін (1 лістапада 1661 — 14 красавіка 1711)
- Ганна-Елізавета (18 лістапада 1662 — 30 снежня 1662)
- Марыя-Ганна (16 лістапада 1664 — 26 снежня 1664)
- Марыя-Тэрэза (2 студзеня 1667 — 1 сакавіка 1672)
- Філіп-Карл (5 жніўня 1668 — 10 ліпеня 1671)
- Людовік-Франсуа (14 чэрвеня 1672 — 4 лістапада 1672)
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |