Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
Адкрыты 7 верасня 2012
Падпарадкаванасць Музей гісторыі горада Мінска
Месцазнаходжанне пл. Свабоды, д. 15, 220030 г. Мінск, Беларусь
Адкрыты 11-00 - 19-00, акрамя панядзелка і аўторка; (каса да 18.30)
minskmuseum.by/khudozhes…
Кабінет М. Савіцкага

Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкагамастацкая галерэя ў Мінску, прысвечаная творчасці Народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага. Размяшчаецца на пл. Свабоды, 15, у былой гарадской сядзібе Пшаздзецкіх.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Работы над стварэннем персанальнага музея Савіцкага пачалася яшчэ ў 2008 годзе. Мастаком для размяшчэння сваёй галерэі быў выбраны былы сядзібны дом на плошчы Свабоды, 15[1]. З яго згоды ён рэканструяваўся і дабудоўваўся як музейны аб'ект двайнога прызначэння, які сумяшчае ўласна мастацкую галерэю і экспазіцыю, звязаную з гісторыяй гэтага будынка[2].

Урачыстае адкрыццё Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося 8 мая 2012 года, у ёй бралі ўдзел старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька і міністр культуры Павел Латушка[3].

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Гасціная з экспазіцыі «Побыт шляхты канца ХІХ ст.»

Галерэя размешчаны ў 9 залах другога паверха і на трэцім паверсе прыбудовы. Экспазіцыя сфарміравана з работ, набытых у мастака або падораных ім, перададзеных на часовае захоўванне сям'ёй мастака, а таксама беларускімі музеямі. У галерэі дэманструюцца адноўленыя інтэр'еры майстэрні і рабочага кабінета Міхаіла Савіцкага, матэрыялы, звязаныя з яго біяграфіяй, - асабістыя рэчы, узнагароды, дакументы, фатаграфіі, лісты, кнігі з аўтографамі і г.д. Усяго ў галерэі выстаўлена 98 работ мастака[2][3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]