Мікалай Іванавіч Дземянцей
Мікалай Іванавіч Дземянцей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Георгій Таразевіч | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Навуменка | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Шушкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 мая 1930 |
||||||
Смерць |
10 ліпеня 2018 (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КП(б)Б, КПСС | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Мікала́й Іва́навіч Дземянце́й (25 мая 1930, вёска Хотліна, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 10 ліпеня 2018, Ждановічы, Мінскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1990—1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 мая 1930 года ў в. Хотліна Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1964).
Працаваў галоўным аграномам і дырэктарам МТС у Полацкім раёне. У 1957 годзе ўступіў у КПСС. У 1958—1962 гадах інструктар Віцебскага абкама, 2-і сакратар Віцебскага райкама КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкама. З 1964 года інструктар, намеснік загадчыка, загадчык сельскагаспадарчага аддзела Віцебскага абкама КПБ, 1-ы сакратар Ушацкага райкама КПБ. З 1970 года інспектар ЦК КПБ, з 1974 года сакратар Віцебскага абкама КПБ. З 1977 года — загадчык сельскагаспадарчага аддзела, у 1979—1989 гады — сакратар ЦК КПБ. У 1989—1990 гады быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР, членам Савета Федэрацыі СССР.
У пачатку 1990 года ўзначальваў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання. Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27 ліпеня 1990 года прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 1991 годзе, у перыяд Жнівеньскага путчу ў Маскве, выступіў у падтрымку ДКНС (пасля Мікалай Дземянцей сцвярджаў, што з яго боку аніякай падтрымкі не было). 25 жніўня 1991 года заявіў аб сваім сыходзе на пенсію.
У 1997—2000 гадах — член Савета Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце.
Памёр 10 ліпеня 2018 года ў Ждановічах Мінскага раёна[1]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Урокі жыцця Мікалая Дземянцея — Звязда
- Дземянцей: той, хто не жадаў быць першым — Радыё Свабода
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
- Памерлі 10 ліпеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Мінскім раёне
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Старшыні Вярхоўнага Савета БССР
- Сакратары ЦК КПБ
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Сакратары Віцебскага абкама КПБ
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Старшыні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта