Яўген Іосіфавіч Бугаёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Іосіфавіч Бугаёў
Сцяг3-і Старшыня Вярхоўнага Савета БССР
17 сакавіка 1948 — 14 красавіка 1949
Папярэднік Васіль Іванавіч Казлоў
Пераемнік Іосіф Аляксандравіч Бельскі

Нараджэнне 28 лістапада 1912(1912-11-28)
Смерць 1997
Партыя ВКП(б)-КПСС з 1939 года
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Дзейнасць журналіст
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Яўге́н Іо́сіфавіч Бугаё́ў (11 снежня 1912, в. Красова, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 1997, Масква) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, гісторык, публіцыст. Доктар гістарычных навук (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 снежня 1912 года ў в. Красова (цяпер — Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці).

У 1940 годзе скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага.

З 1942 года ў апараце ЦК ВКП(б). З 1944 года сакратар Гомельскага абкама, 1-ы сакратар Мінскага абкама і гаркама КП(б)Б, сакратар Омскага абкама ВКП(б). З 1954 года ў часопісе «Партийная жизнь», «Проблемы мира и социализма», галоўны рэдактар «Вопросы истории КПСС» у 1960-61 гадах, «Партийная жизнь» у 1961—1966 гадах, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Коммунист» у 1966—1986 гадах. Адначасова з 1943 года выкладаў у ВНУ. У 1972—1987 гадах — прафесар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гадах, яго старшыня ў 1948—1950 гадах. Аўтар прац па гісторыі КПСС і КПБ. Упершыню ўвёў у гістарычную навуку невядомыя раней дакументы з архіва ЦК КПСС пра ўтварэнне БССР і КПБ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]