Мілан Кучан
| Мілан Кучан Milan Kučan |
||||||||
![]() |
||||||||
|
||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 23 снежня 1991 — 22 снежня 2002 | ||||||||
| Папярэднік: | Пасада заснавана, ён сам як Старшыня Прэзідыума Славеніі | |||||||
| Пераемнік: | Янез Дрноўшэк | |||||||
| Нараджэнне: | 14 студзеня 1941 (72 года) Крыжэўцы, Югаславія |
|||||||
| Жонка: | Стэфка Кучан | |||||||
| Дзеці: | дзве дочкі | |||||||
| Узнагароды: |
|
|||||||
Мілан Кучан, славен. Milan Kučan (14 студзеня 1941, Крыжэўцы, Югаславія) — славенскі палітык, першы прэзідэнт Славеніі з 8 кастрычніка 1991 г. да 22 снежня 2002.
Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў-лютэранаў. Яго бацька загінуў падчас Другой сусветнай вайны, а сям'я жыла ў Сербіі, з'ехаўшы з акупаванай Славеніі. Кучан атрымаў юрыдычную адукацыю ў Люблянскім універсітэце і пачаў рабіць паспяховую кар'еру ў камуністычных арганізацыях. У 1968 ён стаў старшынёй Славенскай моладзевай асацыяцыі, у 1974—1978 быў сакратаром Сацыялістычнага альянсу ў Славеніі, ажыццяўляў кіраўніцтва прафсаюзамі, у 1978 стаў старшынёй Нацыянальнай асамблеі, а ў 1982 прадстаўніком Саюза Камуністаў Славеніі ў ЦК Саюза Камуністаў Югаславіі ў Бялградзе. У 1986 Кучан стаў старшынёй Саюза камуністаў Славеніі. На гэтай пасадзе ён спрыяў росту ліберальных палітычных тэндэнцый у Славеніі і выступаў за збліжэнне з Еўропай і еўрапейскія каштоўнасці, што прывяло да канфлікту з лідарам сербскіх камуністаў Слабоданам Мілошавічам, які завяршыўся сыходам славенскай дэлегацыі на чале з Кучанам са з'езду партыі 23 студзеня 1990 г.. Гэта стала пачаткам развалу СКЮ.
- Асобы
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Караля Таміслава
- Кавалеры pro Merito Melitensi
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
- Прэзідэнты Славеніі
