Народная Рэспубліка Балгарыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Народная Рэспубліка Балгарыя
Народна република България

Flag of Bulgaria.svg
1946 – 1990


Flag of Bulgaria.svg
Flag of Bulgaria (1971-1990).svg Coat of arms of Bulgaria (1971-1990).svg
Сцяг Герб
Гімн
«Мила Родино»
(«Мілая Радзіма»)
Bulgaria 1956-1990.svg
Сталіца Сафія
Мова Балгарская
Валюта Балгарскі леў
Плошча 110.994 км²
Насельніцтва 7.029.349 чал. (1946)
8.948.649 чал. (1985)
Форма кіравання Сацыялістычная рэспубліка
Генеральны секратар ЦК БКП
 - 19461949 Георгі Дзімітраў
 - 19491954 Вылка Чарвенкаў
 - 19541989 Тодар Жыўкаў
 - 19891990 Пётр Младзенаў
Сёння Сцяг Балгарыі Балгарыя

Народная Рэспубліка Балгарыя (балг.: Народна република България) — афіцыйная назва Балгарыі падчас сацыялістычнага рэжыму. НРБ з'яўлялася членам Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Савета эканамічнай узаемадапамогі.

У Другую сусветную вайну Царства Балгарыя ўступіла на баку Восі. У 1943 на фоне пераходу ініцыятывы ў вайне на бок Савецкага Саюза ў краіне ўзмацніўся камуністычны рух і цар Барыс III зрабіў спробу выйсці з саюза з Германіяй, але 28 жніўня нечакана памёр. У 1944 Балгарыю ахапіў палітычны крызіс. Няўдалыя спробы мірных перамоў прыводзяць да таго, што ў верасні 1944 савецкія войскі пачынаюць уварванне, не сустрэўшы, аднак, аніякага супраціву. 9 верасня камуністы пры дапамозе міністра абароны Івана Марынава ажыцяўляюць дзяржаўны пераварот і прыходзяць да ўлады, абвясціўшы народную рэспубліку.

У 1944 - 1945 новы урад правёў шэраг рэпрэсій супраць палітычных супернікаў, калектывізацыю і экспрапрыяцыі, што прыводзіць да ўзнікнення партызанскага Гаранскага руху, які карыстаўся падтрымкай Грэцыі. Для ліквідацыі супраціву быў створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (ДС), які захоўваў важную ролю ўвесь час існавання НРБ. Рэферэндум 1946 афіцыйна замацаваў сацыялістычны рэжым. Старшынёй Савета Міністраў стаў адзін з самых харызматычных дзеячаў Камінтэрна, Георгі Дзімітраў. Ён наладжвае сяброўскія стасункі з Югаславіяй і актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы праекта Балканскай Федэрацыі (дзяржавы, якая павінна аб'яднаць Югаславію, Албанію, Балгарыю, Румынію, і, пры ўмове перамоге кампартыі ў грамадзянскай вайне, Грэцыю).

Штаб-кватэра БКП. Сафія (1984)

Смерць Дзімітрава ў 1949 супадае з савецка-югаслаўскім расколам, які ставіць крыж на ідэях аб'яднання Балканаў. Новы генеральны сакратар Балгарскай камуністычнай партыі, сталініст Вылка Чарвенкаў, праводзіць чысткі ў партыі, заканчвае калектывізацыю, нягледзячы на ўзброеныя выступы сялян, і аб'яўляе курс на індустрыялізацыю краіны.

У 1954 пасля дэсталінізацыі да ўлады прыходзіць Тодар Жыўкаў. Пры ім НРБ ўваходзіць у АВД, прымае ўдзел у падаўленні Венгерскага паўстання 1956 і Пражскай вясны. Шчыльнае супрацоўніцтва з СССР прыносіла Балгарыі значныя эканамічныя выгады.

У 1989, падчас Восені народаў, Жыўкава адхіляюць ад ўлады, а БКП змяняе назву на Балгарскую сацыялістычную партыю, якая страчвае свой кіруючы статус. У 1990 прэзідэнтам становіцца кандыдат ад апазіцыйнага Саюза дэмакратычных сіл Жэлю Жэлеў, а з афіцыйнай назвы дзяржавы выключаецца слова "Народная".