Ньютан, адзінка вымярэння
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Нью́тан (абазначаюць як Н, N) — адзінка вымярэння сілы, вытворная адзінка сістэмы адзінак вымярэння СІ, названая ў гонар Ісака Ньютана за яго ўнёсак у класічную механіку.
Змест |
Азначэнне [правіць]
Ньютан — адзінка сілы ў сістэме СІ, роўная сіле, неабходнай для таго, каб надаць фізічнаму целу масай 1 кілаграм паскарэнне 1 м/с2:
Кратныя і дзельныя адзінкі [правіць]
Найменні кратных і дзельных адзінак утвараюць, дадаючы стандартныя прыстаўкі СІ да слова “ньютан”:
| Кратныя | Дзельныя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| парадак | назва | азначэнне | парадак | назва | азначэнне | ||
| 101 Н | дэканьютан | даН | daN | 10−1 Н | дэцыньютан | дН | dN |
| 10² Н | гектаньютан | гН | hN | 10−2 Н | сантыньютан | сН | cN |
| 10³ Н | кіланьютан | кН | kN | 10−3 Н | міліньютан | мН | mN |
| 106 Н | меганьютан | МН | MN | 10−6 Н | мікраньютан | мкН | µN |
| 109 Н | гіганьютан | ГН | GN | 10−9 Н | нананьютан | нН | nN |
| 1012 Н | тэраньютан | ТН | TN | 10−12 Н | піканьютан | пН | pN |
| 1015 Н | петаньютан | ПН | PN | 10−15 Н | фемтаньютан | фН | fN |
| 1018 Н | экзаньютан | ЭН | EN | 10−18 Н | атаньютан | аН | aN |
| 1021 Н | зетаньютан | ЗН | ZN | 10−21 Н | зептаньютан | зН | zN |
| 1024 Н | ётаньютан | ІН | YN | 10−24 Н | ёктаньютан | іН | yN |
Прыклады [правіць]
- 1 Н ёсць сіла зямнога прыцягнення, што ўздзейнічае на аб'ект масай каля 102 г (1/9,8}} кг) (напрыклад, маленькі яблык)[Крыніца?].
- На паверхні Зямлі, цела масай 1 кг уздзейнічае на апору з сілай 9.81 Н. Прыбліжэнне, што 1 кг адпавядае прыкладна 10 Н часам выкарыстоўваюць у паўсядзённым жыцці і інжынерных разліках, што не патрабуюць высокай дакладнасці.
- Зямное прыцягненне для чалавека масай 70 кг прыкладна роўнае 687 Н.
Літаратура [правіць]
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 232—233. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.)
| Адзінкі СІ | ||
|---|---|---|
| Асноўныя адзінкі | Ампер · Кандэла · Кельвін · Кілаграм · Метр · Моль · Секунда | |
| Вытворныя адзінкі | Бекерэль · Ват · Вебер · Вольт · Генры · Герц · Градус Цэльсія · Грэй · Джоўль · Зіверт · Катал · Кулон · Люкс · Люмен · Ньютан · Ом · Паскаль · Радыян · Сіменс · Стэрадыян · Тэсла | |
| Прынятыя для выкарыстання з СІ |
Астранамічная адзінка · Гектар · Градус дугі · Дальтон (Атамная адзінка масы) · Дзень · Дэцыбел · Літр · Хвіліна · Хвіліна дугі · Непер · Секунда дугі · Тона · Гадзіна · Электранвольт Атамная сістэма адзінак · Прыродная сістэма адзінак |
|
| Гл. таксама | Прыстаўкі СІ · Сістэма фізічных велічынь · Пераўтварэнне адзінак · Новыя вызначэнні СІ · Гісторыя метрычнай сістэмы | |

