Павел Канстанцінавіч Севярынец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Павел Севярынец

Па́вел (Па́вал) Канстанці́навіч Севяры́нец (30 снежня 1976, Орша), беларускі палітык і публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту».

Юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Оршы ў сям'і журналіста і школьнай настаўніцы. Скончыў школу з залатым медалём (1994), геаграфічны факультэт БДУ (2000). У 1994—1999 працаваў журналістам у шэрагу выданняў. З 1998 друкуецца ў незалежнай прэсе як публіцыст[1].

Пачатак палітычнай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 г. Севярынец уступіў у БНФ «Адраджэньне». У лютым 1997 г. ён узначаліў Мінскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасні 1997 г. на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынём «Маладога Фронту».

У 1997—2004 гг. Павел Севярынец стаў вядомы як ўдзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі супраць палітыкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

У рамках сваёй дзейнасці ў «Маладым Фронце» Павел Севярынец быў заснавальнікам асветніцкага праекту «Шоў Беларушчыны», курсаў «Ды-джэяў Адраджэння», ініцыятарам стварэння кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў «Пераменаў!», а таксама міжканфесійнай супольнасці «Хрысціянская ініцыятыва».

У 1999—2003 гг. Павел Севярынец быў намеснікам старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 — старшынём «Маладога Фронту».

Севярынец быў адным з арганізатараў I Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001 г.), абароны Курапатаў (верасень 2001 г. — чэрвень 2002 г.), нацыянальнай кампаніі «Беларусь у Еўропу!» (вясна 2002 г.), перадвыбарчага блоку «Маладая Беларусь» (2004 г.)

Абмежаванне волі[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе Павел Севярынец быў абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць балатавання Аляксандра Лукашэнкі на трэці прэзідэнцкі тэрмін, што адбываліся ў Мінску пасля рэферэндуму 2004 г. Моладзевы лідар быў асуджаны да 3-х гадоў абмежавання волі. Пакаранне ён адбываў на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна (Полацкі раён).

У 2006 міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Паўла Севярынца вязнем сумлення[2].

З улікам амністыі тэрмін зняволення быў скарочаны да 2-х гадоў, у 2007 годзе Севярынец быў вызвалены.

Сённяшняя дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У дадзены момант палітык працуе над адраджэннем палітычнай партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», з'яўляецца сустаршынём яе арганізацыйнага камітэту.

Таксама займаецца напісаннем свайго першага рамана з працоўнай назвай «Сэрца святла».[3]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Ды-джэй Адраджэння» (1998),
  • «Пакаленне Маладога Фронту» (2002),
  • «Нацыянальная ідэя» (2005),
  • «Лісты з лесу» (2007),
  • «Брату» (2007).

Павел Севярынец — Лаўрэат літаратурнае прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя А. Адамовіча.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]