Пакт Рыа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міжамерыканскі дагавор аб узаемнай дапамозе (Пакт Рыа-дэ-Жанэйра 1947 года), шырока вядомы як «Пакт Рыа» — пагадненне, падпісанае ў Рыа-дэ-Жанэйра большасцю амерыканскіх краін у 1947 годзе.

Галоўны прынцып гэтага дагавора заключаўся ў тым, што напад на любую краіну-ўдзельніцу дагавора будзе азначаць напад на ўсе краіны-ўдзельніцы дагавора. Такім чынам гэты дагавор з’яўляецца дамовай аб узаемнай абароне. Нягледзячы на тое, што дагавор быў адкрыты для падпісання ў 1947 годзе, апошняя дзяржава падпісала і ратыфікавала яго толькі ў 1982 годзе. Гэтай дзяржавай сталі Багамскія Астравы.

Краінай-захавальніцай Міжамерыканскага дагавора аб узаемнай дапамозе з’яўляецца Бразілія, арганізацыяй-дэпазітарыем для арганізацыйна-тэхнічных патрэб — Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дагавор быў прыняты і зацверджаны подпісамі ўсіх бакоў 2 верасня 1947 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Але ўступіў у сілу ён толькі 3 снежня 1948 года, а 10 снежня 1948 года дагавор быў зарэгістраваны ў ААН. Гэта своеасаблівае ўдасканаленне Чапультэпекскай дэкларацыі, падпісанай на міжамерыканскай канферэнцыі ў 1945 годзе ў Мехіка[1]. ЗША падтрымлівалі палітыку кантынентальнай абароны па Дактрыне Манро.

За выключэннем Трынідада і Табага ў 1967 годзе і Багам у 1982 годзе, ні адна незалежная краіна не далучылася да дамовы пасля 1947 года.

У 2002 годзе, перад уварваннем ЗША ў Ірак, Мексіка, спасылаючыся на паводзіны Злучаных Штатаў у ходзе аргенціна-брытанскага канфлікту за Фалклендскія астравы ў 1982 годзе (Вашынгтон падтрымаў Вялікабрытанію), выйшла з Міжамерыканскага дагавора аб узаемнай дапамозе.

5 чэрвеня 2012 года міністры замежных спраў Балівіі, Венесуэлы, Нікарагуа і Эквадора, выступаючы на 42-й Генеральнай Асамблеі ААД ад імя Баліварыянскага альянсу народаў Амерыкі (АЛБА), заявілі аб выхадзе з Міжамерыканскага дагавора аб узаемнай дапамозе[2]. Балівія, Куба, Нікарагуа і Эквадор выйшлі з дагавора ў 2012 годзе, Венесуэла — у 2013 годзе.

У чэрвені 2019 года парламент Венесуэлы, які ўзначальваўся апазіцыяй прэзідэнту Мадура, звярнуўся з просьбай аднавіць сяброўства Венесуэлы ў Міжамерыканскім дагаворы аб узаемнай дапамозе[3].

Краіны-удзельніцы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Чапультепекская конференция / пад рэд. А. А. Грамыка, І. М. Зямскова, В. А. Зорына, В. С. Сямёнава, М. А. Харламава. — М.: Политиздат, 1975. — С. 610—616. — 752 с.
  2. АЛЬБА альянс требует ускоренной ликвидации Межамериканской системы взаимопомощи (исп.). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2019. Праверана 18 верасня 2019.
  3. Венесуэла, похоже, восстанавливает членство в Межамериканском договоре о взаимной помощи (исп.) (16 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2020. Праверана 18 верасня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]