Патрык Суэйзі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Патрык Суэйзі
Patrick Swayze
Фота
Патрык Суэйзі
 
Імя пры нараджэнні: Патрык Уэйн Суэйзі
Дата нараджэння: 18 жніўня 1952(1952-08-18)
Месца нараджэння: Х'юстан, Тэхас, ЗША
Дата смерці: 14 верасня 2009(2009-09-14) (57 гадоў)
Месца нараджэння: Лос-Анджэлес, ЗША
Прафесія: акцёр, прадзюсар
Кар'ера: 19792009
IMDb: ID 0000664

Патрык Уэйн Суэйзі (англ.: Patrick Wayne Swayze [ˈsweɪziː];18 жніўня 1952, Х'юстан14 верасня 2009, Лос-Анджэлес) — амерыканскі кінаакцёр.

Змест

[правіць] Біяграфія

Патрык быў старэйшым з пяці дзяцей у сям’і інжынэра Джэсі Суэйзі і танцоркі Пэтсі Суэйзі[1]. Акрамя яго ў сям’і былі яшчэ два хлопчыкі: Дон (нар. 10 жніўня 1958 году) і Шон Кэлі (нар. 13 кастрычніка 1962 году) і дзве дзяўчынкі: Бэмбі і Вікі.

Патрык вучыўся ў школе «Блэк Мідл» у Оўк Форэст у штаце Ілінойс, а потым у каталіцкай школе ў Х'юстане. Бацька лічыў, што Патрык павінен быць спартсменам, аднак футбольная кар’ера перарвалася траўмай калена, якая была вельмі складанай і пагражала нават ампутацыяй нагі. Пасля серыі некалькіх складаных аперацый, Патрык вучыўся зноў хадзіць.

Танцы сталі адным з кампанентаў рэабілітацыі. Патрык вучыўся танцам у Houston Jazz Ballet Company, Harkness Ballet Theater School, Joffrey Ballet School у Нью-Ёрку і Eliot Feld Ballet Company. У васемнаццацігадовым узросце, Патрык упершыню выступіў на сцэне ў спектаклі «Disneyland on Parade». Хутка ён стаў прафесійным танцорам, вандраваў па краіне з вядомым балетным калектывам Buffalo Ballet Company. У 1975 годзе Патрык Суэйзі выступіў на сцэне ў адным з брадвейскіх тэатраў, а потым у мюзікле West Side Story.

12 чэрвеня 1975 году Патрык Суэйзі ажаніўся з танцоркай і вучаніцай сваёй маці Лізай Ніемі[2].

Упершыню Патрык Суэйзі з'явіўся на кінаэкране ў камедыі «Skatetown, U.S.A» ў 1979 годзе, дзе яго ўбачыў Фрэнсіс Форд Копала, які запрасіў Суэйзі ў свой фільм «The Outsiders» (1983), у якім гралі, таксама, Мэт Дылан, Сафія Копала, Роб Люі, Том Круз, Даян Лэйн і Том Ўэйтс[3]. Пасля гэтага Патрыка Суэйзі пачалі запрашаць да удзелу ў розных фільмах і серыялах.

Міжнародную вядомасць Патрык Суэйзі атрымаў пасля таго як ён сыграў арыстакрата Оры Мэйна ў міні-серыяле North and South у 1985 годзе і яго другой частцы North and South, Book II у 1986 годзе. Пасля гэтага была паспяховая роля ў спартовай меладраме «Янгблад» (1986). Пасля ролі інструктара танцаў у фільме «Брудныя танцы» (1987), Патрык Суэйзі быў намінаваны на ўзнагароду Залаты Глобус. Аднак за ролю паліцэйскага з горнага паселішча, які вядзе прыватнае даследаванне забойства малодшага брата ў Чыкага ў фільме Next of Kin (1989) і галоўную ролю ў фільме Road House (1989), ён быў намінаваны на ўзнагароду Залатая Маліна як самы дрэнны актор.

Роля ў камедыйнай меладраме «Ghost» (1990), у якой гралі Дэмі Мур і Вупі Голдбэрг, прынесла яму новую намінацыю на «Залаты Глобус» і ўзнагароду «Сатурна».

У 2008 годзе ў Патрыка Суэйзі былі знойдзены цяжкааперабельныя новаўтварэнні ў падстраўнікавай залозе. У маі 2008 году была праведзеная аперацыя, пад час якой была выдаленая частка страўніка, якую паразіў рак. 9 студзеня 2009 году актор быў шпіталізаваны з дыягназам «запаленне лёгкіх». 16 студзеня Патрык Суэйзі быў выпісаны. 19 красавіка было абвешчана што метастазы ў Суэйзі перайшлі ў печань[4].

Патрык Суэйзі памёр 14 верасня 2009 году ў Лос-Анджэлесе.

[правіць] Песні

Зноскі

  1. Біяграфія Патрыка Суэйзі
  2. Аб шлюбе Патрыка Суэйзі і Лізы Ніемі на www.associatedcontent.com
  3. The Outsiders на www.imdb.com
  4. Patrick Swayze Dies of Pancreatic Cancer at 57

[правіць] Спасылкі


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах