Пылюшнік смярдзючы
Пылюшнік смярдзючы | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Пылю́шнік смярдзючы[3] (Thalictrum foetidum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—70[3] см з кароткім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, апушанае. Лісце чаргаванае і ў прыкаранёвай разетцы, тройчы-чатырохраздзельнае. Лісцікі круглаватыя, трохзубчастыя. Кветкі шматлікія, чырванавата-бурыя з чатырма пялёсткамі. Тычынкі павіслыя, фіялетава-жоўтыя. Суквецце — рыхлыя мяцёлка. Плод — шматарэшак.
Расліна ядавітая[4].
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Бутан, Індыя, Пакістан, Непал) абласцей Азіі[5]. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[4]. Ксерафіт, мезафіт, мезатроф[4].
Расце ў горных стэпах і на горных лугах, узлесках, у хмызняках. Цвіце ў чэрвені—ліпені[3].
Ахоўваецца на тэрыторыі Малдовы, Данецкай, Запарожскай і Хмяльніцкай абласцей Украіны, Амурскай і Цюменскай абласцей Расіі[4].
Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Лекавая расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г Василисник вонючий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Taxon: Thalictrum foetidum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кухарава Л. В. Пылюшнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 315. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Василисник вонючий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Thalictrum foetidum L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)