Роберт Сесіл
Роберт СЕСІЛ (анг. Robert Cecil, поўнае імя Эдгар Алджэрнон Роберт Гэскойн Сесіл (Віконт Сесіл-оф-Чэлвуд) 14 верасня 1864 — 24 лістапада 1958) — юрыст, парламенцкі, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, актыўны супрацоўнік і ідэолаг Лігі Нацый. Прыхільнік ідэй міру і раззбраення. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1937), уручанай яму за заслугі перад Лігай Нацый.
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1886), юрыст. 3 1906 дэпутат брытанскага парламента. 3 пачаткам I сусветнай вайны ў Міжнародным камітэце Чырвонага Крыжа. У 1915—16 намеснік, у 1916—18 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі. У верасні 1916 выдаў мемарандум з прапановай стварэння пасля вайны міжнароднага трыбунала для вырашэння міждзяржаўных спрэчак: многія палажэнні мемарандума пакладзены ў аснову праекта стварэння Лігі Нацый. Удзельнік Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, адзін са стваральнікаў статута Лігі Нацый. У 1920—23 прадстаўляў у Лізе Нацый Паўднёва-Афрыканскі Саюз. У 1923—45 прэзідэнт Лігі Нацый. Імкнуўся ператварыць яе ў моцную арганізацыю, здольную ўтаймоўваць агрэсараў; выступаў супраць японскай агрэсіі ў Кітаі, італьянскай — у Эфіопіі, Мюнхенскага пагаднення 1938, адстойваў спыненне гонкі ўзбраенняў, але не сустрэў падтрымкі ад урадаў краін-членаў. Прысутнічаў на апошнім пасляваенным пасяджэнні Лігі Нацый у 1949 годзе.
Аўтар аўтабіяграфіі «Увесь шлях» аб сваёй працы ў Лізе і свеце паміж двума сусветнымі войнамі. Ганаровы пажыццёвы прэзідэнт Асацыяцыі Аб'яднаных Нацый.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1926—1950 |
Арыстыд Брыян / Густаў Штрэземан (1926) • Фердынанд Эдуард Бюісон / Людвіг Квідэ (1927) • Фрэнк Білінгс Келаг (1929) • Натан Сёдэрблюм (1930) • Джэйн Адамс / Нікалас Мюрэй Батлер (1931) • Ральф Норман Энджэл (1933) • Артур Хендэрсан (1934) • Карл фон Асецкі (1935) • Карлас Сааведра Ламас (1936) • Роберт Сесіл (1937) • Арганізацыя Нансена (1938) • МКЧК (1944) • Кордэл Хал (1945) • Эмілі Грын Болч / Джон Рэлей Мот (1946) • Савет Сябраў на службе грамадству / Амерыканскі камітэт Сябраў на службе грамадству (1947) • Джон Бойд Ор (1949) • Ральф Банч (1950) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|

