Ручноўскае радовішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ручноўскае радовішча — радовішча глін і суглінкаў у Беларусі, размешчанае за 4,7 км па поўдзень ад в. Ручное Лельчыцкага раёна. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання дняпроўскага ледавіка. Папярэдне разведаныя запасы каля 6 млн м³, перспектыўныя 2,7 млн м³.

Гліны і суглінкі шэрыя, жаўтаватыя, шчыльныя, месцамі пясчаністыя, пластычныя; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,0001 мм у іх адпаведна 35-74 % і 22-57 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2-8 м, ускрышы (пяскі) да 4 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы, аглапарыту, керамзіту. Не распрацоўваецца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]