Секс-лялька
Секс-лялька — сексуальная цацка, якая імітуе сексуальнага партнёра. У большасці сваім, лялькі імітуюць жаночае цела, але сустракаюцца і ўзоры, якія імітуюць цела мужчыны або нават жывёлы (авечка, карова).
Тыпы лялек [правіць]
Самыя простыя лялькі — надзьмухальныя. Зробленыя яны, звычайна, з вінілу. Падабенства з чалавекам маюць адаленае. У такіх лялек маецца штучная похва або пеніс.
Больш складаныя лялькі зробленыя з латэксу. У іх праўдападобныя галовы, як у манекенаў, галовы і целы выглядаюць больш праўдападобнымі, чым у надзьмухальных лялек, рукі і ногі больш падобныя да чалавечых. Некаторыя мадэлі могуць напаўняцца цёплай вадой, для стварэння большага эфекту падабенства да чалавечага цела.
Існуюць мадэлі, якія вырабляюць з сілікону. Падабенства да чалавека ў такіх лялек можа быць амаль ідэальным. Часам яны капіруюць рэальных людзей. У такіх лялек ёсць шкілет, зроблены з полівінілхларыду або металу, згінальныя суставы. Такія лялькі могуць прымаць розныя позы для здзяйснення сексуальных актаў. Такія лялькі больш цяжкія за таннейшых надзьмухальных, але лягчэй, чым сапраўдныя людзі.