Стыў Джобс
| Стывін Пол Джобс Steve Jobs |
|
| Імя пры нараджэнні: | англ.: Steven Paul Jobs |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 24 лютага 1955 |
| Месца нараджэння: | Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША |
| Дата смерці: | 5 кастрычніка 2011 (56 гадоў) |
| Месца смерці: | Пала-Альта, Санта-Клара, Каліфорнія, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | прадпрымальнік, вынаходнік, сузаснавальнік і CEO кампаніі Apple, NeXT i Pixar |
| Бацька: | біялагічны: Абдулфата "Джон" Джандалі (нарад. 1931) прыёмны: Пол Рэйнгалд Джобс (1922-1993) |
| Маці: | біялагічная: Джоан Кэрал Шыбле (нарад. 1932) прыёмная: Клара Джобс (1924-1986) |
| Сайт: | http://www.apple.com/stevejobs |
Стывен Пол Джобс, больш вядомы як Стыў Джобс (англ.: Steven Paul Jobs, Steve Jobs; Steve Jobs; 24 лютага 1955 — 5 кастрычніка 2011[1]) — амерыканскі інжынер і прадпрымальнік, сузаснавальнік і генеральны дырэктар амерыканскай карпарацыі Apple Inc. Джобс таксама з'яўляўся заснавальнікам і CEO кампаніі NeXT і кінастудыі Pixar. Атрымаў шырокае прызнанне як піянер рэвалюцыі ў галіне персанальных камп'ютэраў[2][3].
У канцы 1970-х гадоў Джобс разам з сузаснавальнікам кампаніі Apple Стывам Вазняком стварылі адзін з першых камерцыйна паспяховых персанальных камп'ютараў. Камп'ютар Apple II стаў першым масавым прадуктам кампаніі Apple. У пачатку 1980-х гадоў Джобс быў у ліку першых людзей, якія звярнулі ўвагу на камерцыйны патэнцыял камп'ютарнай мышы пры выкарыстанні яе ў графічным інтэрфейсе карыстальніка. Гэта прывяло да з'яўлення камп'ютараў Apple Lisa і, праз год, Macintosh (Mac).
Прайграўшы барацьбу за ўладу з Саветам дырэктараў ў 1985 годзе, Джобс пакінуў Apple і заснаваў NeXT - кампанію, што распрацоўвала камп'ютарную платформу для ВНУі бізнэса. У 1986 годзе ён набыў падраздзяленне камп'ютарнай графікі кінакампаніі Lucasfilm, ператварыўшы яго ў студыю Pixar. Ён заставаўся CEO Pixar і асноўным акцыянерам, пакуль студыя не была набыта The Walt Disney Company у 2006 годзе, што зрабіла Джобса найбуйнейшым прыватным акцыянерам і чальцом савета дырэктараў Disney.
Цяжкасці з распрацоўкай новай аперацыйнай сістэмы для Mac прывяла да пакупкі NeXT кампаніяй Apple у 1996 годзе, для выкарыстання аперацыйнай сістэмы NeXTSTEP у якасці асновы для Mac OS X. У межах дамовы Джобс атрымаў пасаду дарадцы Apple. Да 1997 года Джобс вярнуў кантроль над Apple, узначаліўшы карпарацыю. пад яго кіраўніцтвам кампанія была выратавана ад банкрутцтва і праз год пачала прыносіць прыбытак. Цягам наступнага дзесяцігоддзя Джобс кіраваў распрацоўкай iMac, iTunes, iPod, iPhone i iPad, а таксама развіццём Apple Store, iTines Store b App Store. Поспех гэтых прадуктаў і паслуг, што забяспечыў некалькі год стабільнага фінансавага прыбытку, дазволіў Apple стаць у 2011 годзе самай дарагой публічнай кампаніяй у свеце. Шматлікія каментатары называюць адраджэнне Apple адным з велічайшых дасягненняў у гісторыі сусветнага бізнэсу. У той жа час Джобса крытыкавалі за аўтарытарны стыль кіравання, агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да канкурэнтаў, імкненне да таталітарнага кантролю за прадукцыяй нават пасля яе рэалізацыі пакупніку.
Джобс атрымаў грамадскае прызнанне і шэраг узнагарод за аказанне ўплыву на індустрыю тэхналогій і музыкі. Яго нават часам называюць "бацькам лічбавай рэвалюцыі". Джобс быў выбітным аратарам і вывеў прэзентацыі інавацыйных прадуктаў на новы ўзровень, ператварыў іх у захапляльнае шоў. Яго лёгкапазнавальная фігура ў чорнай кашулі, пацёртых джынсах і красоўках акружана сваеасаблівым культам.
Пасля 8 год хваробы Стыў Джобс памёр у 2011 годзе ад раку падстраўнікавай жалозы.
У Сеціве [правіць]
Примечания [правіць]
Зноскі
- ↑ Statement by Apple's Board of Directors (прэс-рэліз)(англ.)
- ↑ Inventor of the Week Archive. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 13 лістапада 2011.
- ↑ Allen, Frederick E.. Malcolm Gladwell Gets Steve Jobs Wrong , Forbes (November 9, 2011). «"By Gladwell's definition, most of the greatest inventions would be tweaks."».