Сымон Самуэль Сангушка
| Самуэль Сямён Сангушка Samuel Szymon Sanguszko |
||
Герб «Літоўская Пагоня» |
||
|
||
|---|---|---|
| 1626 — лістапад 1638 | ||
| Папярэднік: | Ян Завіша | |
| Пераемнік: | Ян Войцех Ракоўскі | |
|
||
| 1621 — 1626 | ||
| Папярэднік: | Мікалай Вольскі | |
| Пераемнік: | Мікалай Завіша | |
|
||
| 1620 — 1621 | ||
| Папярэднік: | Канстанцін Галоўчынскі | |
| Пераемнік: | Крыштаф Друцкі-Сакалінскі | |
| Смерць: | лістапад 1638 | |
| Род: | Сангушкі | |
| Бацька: | Андрэй Рыгоравіч Сангушка | |
| Маці: | Соф'я Сапега | |
| Жонка: | Ганна Завіша, Алена Гасеўская |
|
| Дзеці: | ад першага шлюбу: Казімір, Геранім Уладзіслаў, Ян Уладзіслаў, Кацярына, Крысціна, Еўфрасіння | |
Сямён (Шыман) Самуэль САНГУШКА (? — 1638) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія [правіць]
Вучыўся ў Інгальштацкім універсітэце. Удзельнічаў у войнах супраць Швецыі 1600—1929 і Расіі 1609—1618. Маршалак аршанскі ў 1620, кашталян мсціслаўскі ў 1620—1621 і віцебскі ў 1621—1626, ваявода віцебскі з 1626. Уваходзіў у склад камісіі па расследаванні забойства ў 1623 у Віцебску архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. Валодаў Смалянамі, Абольцамі, Горвалем. У Смалянах пабудаваў замак Белы Ковель. Сабраў вялікую бібліятэку, склаў радавод Сангушкаў, выводзячы іх ад Любарта, займаўся маляваннем і гравюрай. Аўтар друкаваных прамоў. Перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
Сям'я [правіць]
Сын Андрэя Сангушкі і Соф'і Сапегі, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі.
Быў двойчы жанаты. Ад першай жонкі, Ганны Завішы (? — 1619), дачкі Юрыя Завішы, меў дзяцей:
- Казіміра (памёр у 1655),
- Гераніма Уладзіслава (1611 — 1657), смаленскага біскупа,
- Яна Уладзіслава (? — 1652), старасту суражскага,
- Кацярыну, якая была замужам за аршанскім харужым Янам Статкевічам,
- Крысціну, якая была замужам за браслаўскім маршалкам Янам Мікалаем Рудамінам-Дусяцкім,
- Еўфрасінню, якая была замужам за каралеўскім дваранінам Юрыем Шверынам.
Другі раз ажаніўся з Тарэзай Гасеўскай (? — 1635), дачкой Аляксандра Гасеўскага, але гэты шлюб быў бяздзетным.
Крыніцы [правіць]
- Валерый Пазднякоў, Сангушкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. –792 с.: іл. С. 540. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
