Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна
| Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна | |
| LMU München | |
Пячатка Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна |
|
| Заснаваны: | |
|---|---|
| Рэктар: |
Бернд Хубер |
| Студэнты: |
45 539 |
| Прафесары: |
700 |
| Размяшчэнне: | |
| http://www.lmu.de | |
Мю́нхенскі ўніверсітэ́т Людвіга-Максіміліяна (ням.: Ludwig-Maximilians-Universität München (LMU)) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мюнхене, Германія. Заснаваны герцагам Людвігам IX у 1472 годзе і названы ў памяць пра яго і пра курфюрста Максіміліяна I Іосіфа.
Змест |
Мінуўшчына[правіць]
Універсітэт быў заснаваны ў 1472 годзе ў горадзе Інгальштат герцагам Людвігам Багатым. Кіраваўся езуітамі і некалькі стагоддзяў быў цэнтрам контррэфармацыйнага руху.
У 1800 г. курфюрст Макс IV Іосіф (пазней кароль Максіміліян І) перанёс універсітэт у горад Ландсхут. Толькі ў 1826 г. універсітэт пераведзены ў сталіцу Баварыі на загад караля Людвіга І.
Падчас Другой сусветнай вайны ва ўніверсітэце базаваўся антыфашысцкі рух супраціву «Белая ружа» на чале з Сафі і Гансам Шолямі.
Сучаснасць[правіць]
Ва ўніверсітэце навучаюцца 45 539 студэнтаў (2009—2010)[1]. У склад універсітэту ўваходзяць 18 факультэтаў, на якіх выкладаюць больш за 700 прафесараў. Гадавы бюджэт універсітэта складае прыкладна адзін мільярд еўра, траціна гэтых сродкаў даводзіцца на долю ўніверсітэцкай клінікі.
У Мюнхенскім універсітэце студэнты могуць атрымаць адукацыю па адной са 160 спецыяльнасцяў.
Факультэты[правіць]
- Каталіцкага багаслоўя
- Евангельскага багаслоўя
- Юрыспрудэнцыі
- Эканомікі і арганізацыі вытворчасці
- Эканомікі народнай гаспадаркі
- Медыцыны
- Ветэрынарны
- Гісторыі і мастацтвазнаўства
- Філасофіі, тэорыі навукі, рэлігіязнаўства
- Псіхалогіі і педагогікі
- Культуралогіі
- Мова- і літаратуразнаўства
- Грамадствазнаўства
- Матэматыкі, інфарматыкі, статыстыкі
- Фізікі
- Хіміі і фармацэўтыкі
- Біялогіі
- Прыродазнаўчы
Цікавыя факты[правіць]
У 1945-48 гг. у Мюнхенскім універсітэце вывучаў медыцыну Барыс Кіт.
Знакамітыя выпускнікі[правіць]
- Тэадор Хойс — першы федэральны прэзідэнт Германіі.
Зноскі
Спасылкі[правіць]
- Афіцыйная сайт(ням.)
| Гэта пачатак артыкула пра вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |