Шыман Марцін Касакоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сімон Марцін Касакоўскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Сімон Марцін Касакоўскі
Сімон Марцін Касакоўскі
Сімон Марцін Касакоўскі
Slepowron.svg
Герб «Слепаўрон»
 
Нараджэнне: 1741(1741)
Шылы Ковенскага павета
Смерць: 25 красавіка 1794(1794-04-25)
Вільня
Род: Касакоўскія
Бацька: Дамінік Касакоўскі
Маці: Марыяна з Забелаў
Жонка: Тэрэза з Патоцкіх
Дзеці: Наталля
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава

Шыман Марцін КАСАКОЎСКІ (1741 — 25 красавіка 1794, Вільня) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, польны гетман літоўскі, апошні вялікі гетман літоўскі, удзельнік Барскай і Таргавіцкай канфедэрацый.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі ў Коўна і ў Кёнігсбергскім універсітэце. Спачатку падтрымліваў Станіслава Аўгуста, затым выступіў з рэзкай крытыкай яго на Рэпінскім сойме і далучыўся да Барскай канфедэрацыі. Увосень 1768 г. наступ расійскіх войскаў вымусіў яго выехаць у Прусію. За мяжой праводзіў дзейнасць, накіраваную на звяржэнне Станіслава Аўгуста.

Па вяртанні, камандуючы сіламі канфедэратаў у Вялікім княстве Літоўскім, атрымаў шэраг перамог над расійскімі войскамі. Яго атрад у 4 тысячы чалавек здзейсніў удалы рэйд па Смаленшчыне, затым пераход праз Курляндыю, Прусію і Мазовію ў Вялікую Польшчу.

У 1775 г. памірыўся з каралём і стаў адным з кіраўнікоў прарасійскай групоўкі. У 1790 г. ў чыне генерал-маёра паступіў у расійскае войска і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Турцыі на Балканах. Стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1792 г. расійскі корпус пад яго камандаваннем пачаў наступ на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з боку Полацка. Ва ўзятай расійскімі войскамі ў студзені 1792 г. Вільні абвясціў сябе польным гетманам літоўскім. У 1793 г. стаў вялікім гетманам літоўскім.

Падчас паўстання 1794 г. быў арыштаваны паўстанцамі і павешаны на Ратушнай плошчы ў Вільні.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]