Сірыйская пустыня

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сірыйская пустыня на здымку са спадарожніка

Сірыйская пустыня (араб. الصحراء السورية badiyah aš-šam) — пустыня на Блізкім Усходзе, якая размяшчаецца на тэрыторыі Сірыі, Іарданіі, Ірака. Уяўляе сабой стэп і пясчаныя ўчасткі. Плошча 1000000 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сірыйская пустыня з'явілася пасля апошняга абляднення 12 тыс. гадоў таму і доўгі час была неабжытай. Толькі з дэмаграфічным ціскам цывілізацый Старажытнага Усходу і з'яўленнем качавой жывёлагадоўлі людзі засялілі Сірыйскую пустыню. У старажытнасці пустыню засялялі амарэі, якіх змянілі арамеі і, нарэшце, арабы (спачатку набат, а затым гасаніды). Асноўнае насельніцтва складаюць бедуіны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).


Шаблон:Iraq-stub

Каардынаты: 33°20′00″ пн. ш. 38°50′00″ у. д. / 33.333333° пн. ш. 38.833333° у. д. (G) (O) (Я)