Лівійская пустыня
Лівійская пустыня (араб.: الصحراء الليبية) - пустыня ў Афрыцы, паўночна-ўсходняя частка Сахары. Знаходзіцца на захад ад р. Ніл, у межах Лівіі, Егіпта і Судана. Плошча каля 2 млн. км².
Змест |
Этымалогія назвы [правіць]
Назва пустыні паходзіць ад імя племя старажытных лівійцаў - [Rbw] «Леву / лібу», якія прабывалі тут, назву ім далі егіпцяне каля 2700-2200 гг. да н. э.
Прырода [правіць]
Паўночная частка нізінная, укрыта пяскамі, якія ўтвараюць дзюны вышынёю да 300 м; на паўночным усходзе — глыбокія тэктанічныя ўпадзіны (Катара, 133 м ніжэй узроўня мора, Сіва, Бахарыя, Фаюм і інш.). Паўднёвая частка — камяністае або пясчанікавае плато вышынёй 400-500 м з асобнымі астанцовымі масівамі да 1934 м (г. Эль-Увейнат).
Клімат трапічны, пустынны, на поўначы — субтрапічны міжземнаморскі, паўпустынны. Ападкаў месцамі менш за 25 мм за год (выпадаюць не штогод), на поўначы — 50-100 мм.
Расліннасць вельмі бедная — пустынная акацыя, тамарыск, палыны. Каля калодзежаў і выхадаў грунтавых вод рэдкія аазісы: Сіва, Фаюм, Джалу, Дахла, Куфра, Фарафра. Аазісы Фаюм і Харга звязаны чыгункай з далінай Ніла.
Насельніцтва і гаспадарчая дзейнасць [правіць]
Насельніцтва ў пустыні - у большасці лівійцы і берберскія народнасці (мазабіты, туарэгі) - засяроджаныя ў асноўным у аазісах. Гаспадаранне - развядзенне фінікавай пальмы, персікавых і абрыкосавых дрэваў, вырошчванне збожжавых. Таксама сярод насельніцтва развіта жывёлагадоўля, разводзяць коз, авечак, вярблюдаў-драмадэраў. Пагалоўе жывёлы ў засухі можа моцна скарачацца. Аазісы Эль-Файюм і Харге звязаныя чыгункай з далінай Ніла. Маюцца буйныя запасы нафты. У аазісе Бахар - радовішча жалезнай руды. З глыбокай старажытнасці праз пустыню ішоў транзіт тавараў па караванных шляхах ад узбярэжжа Міжземнага мора да цэнтральных вобласцяў Афрыкі.
Цікавыя факты [правіць]
- У міфалогіі старажытных егіпцянаў і лівійцаў існавала бажаство - увасабленне Лівійскай пустыні - Ха, а таксама архаічнае бажаство-кіраўнік Лівійскай пустыні - Аш. Пазней яны былі замешчаныя і выцесненыя іншым богам пустыні - Сетам.
- 13 верасня 1922 года ў горадзе Эль-Азіза (раён паўночнага захаду Лівійскай пустыні) была зафіксаваная самая высокая ў свеце тэмпература паветра ў цені, якая дажыла да 57.7 °C (136 °F).
| Пустыні свету | |
|---|---|
| Аўстралія і Новая Зеландыя |
Вялікая Пясчаная · Вялікая пустыня Вікторыя · Пустыня Гібсана · Малая Пясчаная · Пустыня Сімпсана · Пустыня Стшэлецкага · Рангіпа · Танамі · Тырары · Тэ-Пінаклс |
| Азія | Аралкум · Арыскум · Вялікія і Малыя Барсукі · Бестас · Бетпак-Дала · Гобі (Алашань · Гашунская Гобі · Джунгарыя · Заалтайская Гобі · Мангольская Гобі · Хамі) · Галодны стэп · Гараванская пустыня · Жалкум · Жаманкум · Каракум · Каракумы · (Заўнгузскія Каракумы · Паўднёва-Заходнія Каракумы · Цэнтральныя Каракумы) · Кызылкум · Люкум · Майынкум · Муюнкум · Ордас · Прыаральскія Каракумы · Сарыесік-Атырау · Сундуклі · Такла-Макан · Тар (Халістан) · Таўкум · Тхал · Усцюрт · Харан · Хэсі · Цайдам |
| Афрыка | Калахары · Наміб · Сахара (Аравійская · Белая · Алжырская пустыня (Вялікі Усходні Эрг · Вялікі Заходні Эрг) · Лівійская · Нубійская · Танезруфт · Тэнерэ) · Чалбі |
| Блізкі Усход | Арава · Аравійскі паўвостраў (Вахіба · Вялікі Нефуд · Дэхна · Джафура · Нефуд-Дахі · Руб-эль-Халі · Ціхама · Эль-Хаса) · Гермсир · Дашці-Марга · Дашці-Наўмід · Дэштэ-Кевір · Дэштэ-Лут · Іўдзейская · Негеў · Рэгістан · Сірыйская |
| Еўропа | Агрыятэ · Акона · Аляшкоўскія пяскі · Бардэнас-Рэалес · Пісцынас · Рын-пяскі · Табернас |
| Паўночная Амерыка | Алворда · Махавэ (Даліна Смерці) · Ніжнекаліфарнійская · Авайхі · Санора (Алтар · Каларада · Лечугілья · Юма · Юха) · Каляровая · Чыўаўа |
| Паўднёвая Амерыка | Атакама (Тамаругаль) · Сечура · Патагонская пустыня |
| Прыпалярныя рэгіёны | Антарктычная пустыня · Арктычная пустыня |
| Гл. таксама Спіс пустыняў | |