Даліна Смерці
Даліна Смерці (Death Valley) - міжгорная ўпадзіна ў раёне пустыні Махавэ і Вялікага Басейна на захадзе ЗША ў штаце Каліфорнія, на паўднёвы ўсход ад горнага хрыбта Сіера-Невада. У даліне размешчана самая нізкая кропка Паўночнай Амерыкі (вышыня ніжэй узроўня мора - 86 метраў). Даліна таксама ўключае ў сябе вялікую частку Нацыянальнага парку Даліна Смерці. У даліне ў 1913 годзе зафіксавана самая высокая тэмпература ў заходнім паўшар'і + 56,7 °C, што толькі трохі саступае сусветнаму рэкорду тэмператур + 58 °C, зафіксаванага ў Лівійскай пустыні 13 верасня 1922.
Геаграфія[правіць]
Даліна Смерці з'яўляецца часткай геалагічнай Правінцыі Далін і хрыбта (анг.: Basin and Range Province).
Вышыня самай высокай гары побач з Далінай Смерці - Тэлескоўп-пік - 3367 метраў. Глыбіня западзіны Бэдуотэр - 86 метраў ніжэй узроўня мора, што з'яўляецца самай нізкай кропкай зямной паверхні ў Паўночнай Амерыцы.
Сярэдняя тэмпература ў ліпені дасягае 46 °C, ноччу апускаецца да 31 °C. Самы прахалодны час - з канца лістапада па люты (5-20 °C), калі часта бываюць працяглыя моцныя ліўні. Штогадовы сярэдні ўзровень выпадзення ападкаў вагаецца ад 48 мм у месцах ніжэй узроўня мора да 380 мм у гарах, якія атачаюць даліну.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даліна Смерці
| Каліфорнія | ||
|---|---|---|
| Сталіца | Сакрамента | |
| Найбуйнейшыя гарады | Лос-Анджэлес · Сан-Дыега · Сан-Хасэ · Сан-Францыска · Лонг-Біч · Фрэсна · Сакрамента · Окленд · Санта-Ана · Анахайм | |
| Акруга | Аламіда · Алпайн · Амадор · Б'ют · Вентура · Глен · Гумбальт · Дэль-Нортэ · Імперыял · Іньё · Ёла · Калаверас · Керн · Кінгс · Калуза · Контра-Коста · Ласен · Лейк · Лос-Анджэлес · Мадэра · Марын · Марыпоса · Мендасіна · Мерсед · Модак · Мано · Мантэрэй · Напа · Невада · Орындж · Плумас · Плэйсер · Рыверсайд · Сакрамента · Сан-Беніта · Сан-Бернардына · Сан-Дыега · Сан-Луіс-Абіспа · Сан-Матэа · Сан-Францыска · Сан-Хаакін · Санта-Барбара · Санта-Клара · Санта-Крус · Сатэр · Сіскію · Салана · Санома · Станіслаус · Сьера · Ціхама · Трыніці · Туалэмі · Туларэ · Фрэсна · Шаста · Эль-Дарада · Юба | |
| Артыкулы па тэме | Геаграфія (Аэрапорты · Аўтамагістралі · Нацыянальныя паркі) · Гісторыя (тэрыторыя Каліфорнія) · Культура (Музыка) · Славутасці · Урад · Губернатар (Спіс) · Сімвалы (Сцяг · Пячатка · Гімн) | |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Каліфорніі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |