Аралкум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аралкум?
Пыльная бура 3 мая 2009 года ў Аралкуме. Лініяй адзначана прыблізная берагавая лінія 1960 года
Пыльная бура 3 мая 2009 года ў Аралкуме. Лініяй адзначана прыблізная берагавая лінія 1960 года
44°40′00″ пн. ш. 60°40′00″ у. д.HGЯO
Краіны
Тыппясчана-саланчаковая 
Плошча38 000 км²
РэкіАмудар’я
АзёрыАральскае мора
Аралкум (Казахстан)
Аралкум
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Былое дно Аральскага мора, а цяпер пустыня Аралкум, 2004 год

Аралку́м (Ара́л + цюркс. кум) — новая пустыня, якая ўтвараецца на месцы імкліва змяншанага ў памерах Аральскага мора[1]. Пясчана-саланчаковая пустыня ляжыць на тэрыторыі Узбекістана і Казахстана, на паўночна-заходнім краі пустыняў Каракум і Кызылкум.

Водны баланс Аральскага мора быў парушаны з прычыны буйных ірыгацыйных праектаў, распачатых у часы СССР. Пасля будаўніцтва Кокаральскай плаціны ў 2005 годзе Паўночны Арал паступова аднаўляецца, але Паўднёвы Арал высыхае, павялічваючы плошчу Аралкуму.

Анімаваны малюнак узрастання тэрыторыі Аралкум

У выніку апустыньвання біяразнастайнасць рэгіёна зменшылася на 200 відаў раслін і жывёл.[2] Бягучая флора высахлага дна возера пачала развівацца з 1960 года. Яна складаецца з 34 сямействаў раслін з 134 родамі і 300 відамі. Асноўныя прадстаўнікі: Salicornia europaea, Suaeda crassifolia, Tripolium vulgare на сугліністых глебах, а таксама Suaeda acuminata і Atriplex fominii на пясчаных глебах.[3]

Аралкум займае плошчу больш за 38 тысяч км² і з'яўляецца магутнаю крыніцай ветравага вынасу.[4] Пясчаныя буры выносяць каля 100 млн. тон таксічных соляў і пылу ў год. Дробнадысперсны пыл, які выносіцца з былога дна мора, змяшчае рэшткі мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў, якія вымываліся з палёў, што арашаліся. Над пустыняй праходзіць магутны паветраны паток з захаду на ўсход, які забяспечвае хуткае распаўсюджанне аэразолю за межы Цэнтральнай Азіі. Таксічныя рэчавіны з Аралкума былі знойдзены ў крыві пінгвінаў у Антарктыцы, звычайны аральскі пыл — на ледавіках Грэнландыі, у нарвежскіх лясах і палях Беларусі.[1]

Зноскі