Тадэвуш Іваноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тадэвуш Іваноўскі

Тадэвуш ІВАНОЎСКІ, Тадас Іванаўскас (літ.: Tadas Ivanauskas; 16 снежня 1882, фальв. Лябёдка Лідскага павета (цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён) — 1 красавіка 1970) — літоўскі навуковец-біёлаг.

Сын Леанарда Іваноўскага, брат Вацлава Іваноўскага.

Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1903), вывучаў прыродазнаўства ў Пецярбургскім універсітэце (1903—1905) і Сарбоне (1905—1909).

У 1910-18 жыў у Пецярбургу, займаўся навукай, працаваў у Міністэрстве земляробства. 3 1919 пераехаў у Коўна, працаваў у дэпартаменце земляробства, быў адным з арганізатараў Ковенскага універсітэта і прафесарам аддзялення матэматычна-прыродазнаўчых навук. Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. У 1940-41 — кіраўнік кафедры заалогіі Віленскага ўніверсітэта, член АН Літоўскай ССР. Пасля вайны — прафесар Ковенскага і Віленскага ўніверсітэтаў, арганізатар і дырэктар Інстытута біялогіі Акадэміі навук.

Быў выдатным арнітолагам, аўтарам шматлікіх навуковых прац. Заснавальнік заапарка ў Коўне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Туронак Ю. Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі. — Мн., 2006.