Тамара Ханум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Ханум
узб.: Tamaraxonim
Дата нараджэння 29 сакавіка 1906(1906-03-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1991(1991-06-30) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Muḣitdin Qoriëqŭbov[d]
Дзеці Ванцэта Мухітдзінаўна Ханум[d]
Адукацыя
Прафесія балерына, танцоўшчыца, спявачка, балетмайстар, акцёрка, харэограф, балетны педагог
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную адзнаку» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
народны артыст СССР
Order of Outstanding Merit
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тама́ра Хану́м[4] (узб.: Tamaraxonim, сапраўднае імя Тамара Арцёмаўна Петрасян[4]; 16 (29) сакавіка 1906 — 30 чэрвеня 1991) — узбекская савецкая танцоўшчыца, спявачка, актрыса, балетмайстар, харэограф балетны педагог армянскага паходжання. Народная артыстка Узбекскай ССР (1932)[5], Народная артыстка СССР (1956).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Фергана ў армянскай сям’і. Бацька Тамары знаходзіўся у ссылцы за ўдзел у рэвалюцыі 1905—1907 гадоў[6]. На сцэну выйшла ў 12-гадовым узросце ў агітбрыгадзе пад кіраўніцтвам Хамзы Нізамі[4]. Яна была адзінай жанчынай у складзе калектыва і асмелілася выступаць з адкрытым тварам, што супярэчыла традыцыям мусульманства і выклікала пагрозы. у 1922 годзе бацькі вырашылі адправіць дачку ў Ташкент. У 1921—1922 гадах Тамара Ханум — актрыса Ташкенцкага рускага тэатра оперы і балета імя Я. Свярдлова[6]. У 1922 годзе паступіла на вучобу ў Ташкенцкую балетную трупу і стала выступаць у складзе паўпрафесійных канцэртных груп. У 1925 годзе[6][4] скончыла Цэнтральны тэхнікум тэатральнага мастацтва (сучасны Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва) ў Маскве. У 1924—1928 гадах салістка канцэртнай трупы (з 1926 года — музычна-этнаграфічнага ансамбля) М. Кары-Якубава. У 1925—1929 гадах выступала ў музычна-драматычных калектывах Самарканда, Каканда, Андыжана і іншых[6].

У 1929—1934 гадах Тамара Ханум — салістка і адна з арганізатараў Узбекскага музычна-драматычнага тэатра ў Самаркандзе (з 1931 года — у Ташкенце), створанага на базе музычна-эксперыментальнага ансамбля (з 1939 — Дзяржаўны узбекскі тэатр оперы і балета, цяпер — Вялікі тэатр імя Алішэра Наваі). У 1933 годзе ўдзельнічала ў арганізацыі балетнай студыі пры Узбекскім музычна-драматычным тэатры[7][6]. З 1936 па 1941 год салістка і харэограф Узбекскай філармоніі і Дзяржаўнага ўзбекскага тэатра оперы і балета.

У час Вялікай Айчыннай вайны Тамара Ханум выступала на франтах. У 1941 годзе яна была ўзнагароджана Сталінскай прэміяй, грошы з якой перадала ў фонд абароны. На гэтыя грошы быў пабудаваны танк з бартавым нумарам 77, названы яе імем[5]. У 1943 годзе Тамары Ханум было прысвоена воінскае званне капітан[5].

У 1941—1969 гадах Тамара Ханум арганізатар, мастацкі кіраўнік, балетмайстар і салістка музычнага ансамбля Узбекскай філармоніі. Член КПСС з 1941 года[6]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР 1—3 скліканняў у 1937—1948 гадах.

Памерла Тамара Ханум 30 чэрвеня 1991 года ў Ташкенце. Пахавана на Чыгатайскіх могілках[5].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Тамара Ханум — рэфарматар выканальніцкага стылю ўзбекскага жаночага танца, вывучала песенны і танцавальны фальклор народаў свету, стварыла жанр песенна-танцавальнай мініяцюры. Удзельнічала ў стварэнні лібрэта першага ўзбекскага балета «Гуландам» Я. Р. Брусілоўскаа. Гастралявала ў СССР і за мяжой (Францыі (1925), Англіі (1935), Польшы (1948), КНР (1953), Нарвегіі (1953), Інданезіі (1957), ЧССР (1959), Германіі, Іране, Італіі, Турцы, МНР, Пакістане і іншых краінах). У 1925 годзе прымала ўдзел у Сусветнай выстаўцы ў Парыжы, у 1935 годзе ў 1-м Сусветным фестывалі народнага танца ў Лондане.

Знялася ў у дакументальных фільмах «Песні Тамары» (1962) і «Спявае Тамара Ханум» (1964)[5].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1986 годзе ў Ташкенце, у доме Тамары Ханум яшчэ пры яе жыцці адкрылася пастаянна дзеючая выстаўка касцюмаў актрысы, у 1994 годзе адкрыты Мемарыяльны музей Тамары Ханум.
  • Вуліца Тамары Ханум у Ташкенце.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  2. Armenian Concise EncyclopediaՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990.
  3. Тамара Ханум / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г БелЭн 2002.
  5. а б в г д Талантливая и бесстрашная: Тамара Ханум — армянская «ласточка Востока» // Армянский музей Москвы и культуры наций (руск.)
  6. а б в г д е Балет 1981.
  7. Ташкентская государственная высшая школа национального танца и хореографии (руск.) (Праверана 3 мая 2024)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тама́ра Хану́м // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 411—412. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тама́ра Хану́м / Клейменова М. С. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 241. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Клейменова М. С. Тама́ра Хану́м // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 43—44. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)
  • Паалма В. А. Тама́ра Хану́м // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 502. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Насырова Ч. Р. Тама́ра Хану́м // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 401—402. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]