Томас Эдысан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Томас Эдысан англ.: Thomas Alva Edison |
|
| Дата нараджэння: | 11 лютага 1847 |
|---|---|
| Дата смерці: | 18 кастрычніка 1931 (84 гады) |
Томас Алва Эдысан (англ.: Thomas Alva Edison, 11 лютага 1847 — 18 кастрычніка 1931), амерыканскі вынаходнік. Эдысан атрымаў у ЗША 1098 патэнтаў і каля 3 тысяч у іншых краінах. Удасканаліў тэлеграф, тэлефон, кінаапаратуру, стварыў бяспечную электрычную лямпачку накальвання, пабудаваў першыя электравозы, вынайшаў фанограф.