Торы (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Торы
ірл. Toraigh
Турмор, найвышэйшы пункт
Турмор, найвышэйшы пункт
Характарыстыкі
Плошча3,18 км²
Насельніцтва144 чал.
Шчыльнасць насельніцтва45,28 чал./км²
Размяшчэнне
55°15′59,40″ пн. ш. 8°14′08,30″ з. д.HGЯO
АрхіпелагБрытанскія астравы
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Торы (востраў) (Ірландыя)
Торы
Торы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

То́ры (ірл.: Toraigh, англ.: Tory) — востраў каля паўночнага ўзбярэжжа Ірландыі. Плошча — 3,18 км². Насельніцтва (2011 г.) — 144 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Торы месціцца ў 10 км ад узбярэжжа Ірландыі. Уяўляе сабою высокае скалістае ўзвышша з высокімі берагамі. Даўжыня з паўночнаха захаду на паўднёвы ўсход — 4,29 км. Найбольшая шырыня — 1,3 км. Значная частка паверхні пакрыта разнатраўнымі лугамі.

Клімат мяккі вільготны з частымі вятрамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна паданням, у старажытнасці востраў Торы быў населены міфічнымі істотамі фаморамі, якія пабудавалі на самай высокай вяршыні вежу Турмор (ірл.: Túr Mór). Яна дала сучасную назву востраву. У VI ст. на ім быў узведзены кляштар, разбураны англічанамі толькі ў канцы XVI ст. У 1653 г. увайшоў у склад зямель, захопленых ольстэрскімі пратэстантамі. У 1608 г. і 1798 г. Торы выкарыстоўваўся ірландскімі паўстанцамі.

У 1832 г. пабудаваны маяк. У XIX ст. знаходзіўся ў прыватнай уласнасці, але ў 1903 г. быў выкуплены ірландскімі абшчыннымі арганізацыямі. З 1922 г. у складзе Ірландыі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Для жыхароў Торы (ірл.: Torach) адметна наяўнасць мясцовай арыгінальнай культуры. Яны жывуць у 4 невялікіх паселішчах, размаўляюць на ольстэрскім дыялекце ірландскай мовы. Традыцыйныя заняткі: дробная сялянская гаспадарка, што спалучае гадоўлю авечак і земляробства, рыбалоўства, збор водарасцей, выраб лодак. Насельнікі Торы падпарадкоўваюцца шматлікім звычаям beas для ўрэгулявання грамадскага ладу. У старыя часы існаваў «кароль» (ірл.: Riogh), які выступаў у якасці суддзі паміж астравіцянамі.

Захаваліся старажытныя міфы, казкі, анекдоты і песні. Многія карыстаюцца скрыпкамі, банджа, акардэонамі. Большасць вернікаў — каталікі. Распаўсюджаны культ Святога Калумбана.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]